К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Рызыкуючы ўвязацца ў чарговую хвалю разборак...усё ж спытаюся:

не пераказывайте мае думкі сваімі словамі,
а гэта ў якім месцы, прыкладам, было?
Чыста цікава.) Я нават паспрабую паабяцаць не каментаваць ваш адказ.)

====

Могуць.У чалавека.Да іншага чалавека
мы ж на адэкватным адказе як быццам сышліся, не?
Гэтыя рэплікі не канструктыўныя. Кропка. Прабач.

А, і так. Дык "аб чым тут размова"?
 
Я нават не пра гэтую тэму.
А...ясна...))))
Толькі чамусьці гэта тут без дай прычыны ўзгадалася.)

А я дакладна вашыя словы пераказваю, ці гавару, як я іх разумею?
Ці гэта тоесныя рэчы?
 
ЛьОлька, прабачце. Я часты ўдакладню, а то можа не так зразумела.
Апошні ваш пост, дакладней, мая цытата ў ім - гэта прыклад пераказвання мной вашых думак? :shok:
 
Прывіт!
Я тут. Чытаю вас :)
Я ў такім файным настроі, пасьля навагодніх прыгод, што мне не хочацца спрачацца :)
Тым больш, што Кьяра і Вішенка ўсё файна тут напісалі. Дзякую, дзяўчаты.
 
Ці вы прапанавалі б з пашпартаў пачаць?
Уяўляеце, ШТО б тут пачалося?
Калі назвы, якія НЕ для беларусаў зробленыя, а тэарытычна ўвогуле іх турбаваць не павінныя, столькі негатыву выклікаюць?
А дарэчы,як па мне,дык па першае з паспартоў бы і трэба пачынаць)Па маёй логіке(цы?),калі ёсць свая лацінка,ды яшчэ зацверджаная афіцыйна на міжнародным ўзроўні,дык зусім незразумела,чаму ёй не карыстацца па-першае для сябе.Да таго ж прозвішчы перакладаюцца галоўным чынам дзеля міжнародных зносін як раз такі,а не для ўжывання беларусамі ў сваім штодзённым жыцці для сябе.Да таго ж пераклад прозвішчаў беларускай лацінкай зрабіў бы наадварот паслугу для многіх.Вось прыклад прозвішча Градова,у беларускім пашпарце запісалі,не пытаючыся(гэта зараз ўжо даюць магчымасць самому вырашыць) Hradavа,пры тым рускі муж з тым жа прозвішчам Gradov.))))Вось і здзіўляюцца ўвесь час нават замежнікі,як гэта кардынальна розныя атрымаліся прозвішча,нават і не пазнаць:)))А з беларускай лацінкай,я думаю,выглядала б больш падобна))
І ўвогуле не разумею я,што пачалося б і чаму?
Да таго ж нават гэта зусім да ЛьОлькіных словаў не мае дачынення.Яна ўвогуле аб іншым)
 
гэта як выпіска рэцэптаў на латыні (адарванае ад жыцця)
Ніводнага разу не адарванае.
Рэцэпт на латыні зразумее правізар у любой краіне свету, і мне не трэба нічога тлумачыць ці звяртацца к доктару за рэцэптам на патрэбнай мове.
 
Так,з рэцэптамі тут памылка)Латынь у фармакалогіі и фармацэўтыцы рэч нават неабходная.Як ноты ў музыцы)
 
Чаму не з паспартоў? прычым (па якая склалася сусветная практыка) мяняць не ўсім агулам, а па меры замены пашпарта. Пашпарт мяняюць значна часцей, чым сканчаецца тэрмін яго дзеяння, прычым менавіта людзі, якія часцей за выязджаюць за мяжу.
І назвы вуліц на шыльдах дамоў можна было дубляваць аж ... з якога вы кажаце года? Што ж не дублявалі? чаму не карысталіся выгодамі?
дзевачкі, вы каму гэтыя пытаньні адрасуеце? Адміністрацыя прэзідэнта на іншым сайце месьціцца.
І вы рэальна 3 старонкі запар не разумееце, ці што?
 
беларускай лацінкай Gradova бы ніяк не атрымалася

katia-ka, гэта проста зразумела,не патрабуе тлумачэнняў)))
Але ж першая літара скарэктавала б ўсё ж такі ўспрыяцце,бо першы варыян нават на японскае прозвішча цягне;)
 
Адміністрацыя прэзідэнта на іншым сайце месьціцца.
А ўсе астатнія месцяцца,канешне,тут)))Бо тут шмат якія пытанні абмяркоўваюцца.Дзіўна дый толькі:)))Навошта пісаць гэта?Абмяркоўваюць і абмяркоўваюць-гэта форум,для такого і патрэбны.А калі нецікава,дык міма можна ісці,не?Ці гэта "разгон дэманстрацыі" вы вырашылі зрабіць на форуме?:)))
 
першая літара як раз была б H
Так?Гэта дрэнна.Тады я ўвогуле супраць гэтай лацінкі:))) Яна не дае магчымасці адценне дадаць.Бо гук Х таксама ёсць,як ён вызначаецца?Я думала ёсць літара,якая выбуховае Г абазначае,а так дык мне не падабаецца,бо Ўсе-ўсе чытаюць Н як Х.

І вы рэальна 3 старонкі запар не разумееце, ці што?
Так,мы рэальна тупыыые,мы з Энджыыы.
7c365a5c706638a21352bcf4ed7551e3.jpeg





****************************************************************************************

Хачу спытацца у абазнаных,гэта будзе правільна:
не тымі вачамі
ці правільна будзе не тыма вачыма,ці і так і так будзе правільна?Дзякуй.
 
Последнее редактирование:
Не як бы выцяжка з маіх думак? Не як бы лагічная выснова з усяго мною сказанага і напісанага?
Вам бачней.

Як і абацялася, я гэтую м.м.м. калі можна так сказаць думку нават каментаваць не буду.

паўтаруся: гэта было да чаго?
Ну...вы ж мне ў сваім посце 1550 для чагосьці паўтарылі свой жа пост 1541?

У якім гаворка пра тое, што а) вы ўсё ведаеце і вывучылі і цалкам валодаеце пытаннем.
б) пытанне (не адказанае мной): чаму толькі тапонімы?
Я адказала на 2 гэтыя пункты.


Мне як усё гэта не падабалася так і не падабаецца
І на здароўе.
Не падабаецца - гэта бяспройгрышны аргумент у любой гаворцы.

На "не падабаецца" магу толькі адказаць наступнае - ну прабачце, што нашыя продкі не ўлічылі вашых густаў, калі лацінкай карысталіся і свой уласны алфавіт векамі выпрацоўвалі. І другое. Так і бачу якіх-небудзь ангельцаў ці іспанцаў, якія сядзяць і разважаюць, наколькі ім іх алфавіт падабаецца ці не падабаецца. І прыходзяць да высновы - не, блін, усё ж не падабаецца.

Тое, што ўзгоднена аж у ААН - ну, ўзгоднена і ўзгоднена. І што?
Інфармацыя пра афіцыйнае прыняцце беларускага стандарту - гэта аргумент не на "не падабаецца", а на спасылкі на нейкую там міжнародную практыку і рэплікі пра стараславянскую мову.


не знайшла ні адной прычыны змяніць сваё меркаванне.
М-м-м...а вас хтосьці прасіў яго мяняць?
Мець альтэрнатыўнае меркаванне сёння ў прынцыпе ў трэндзе.)
Так што....і на здароўе. :)

=====

-цы. (у давальным і месным склоне -к чаргуецца з -ц)

не тымі вачамі
ці правільна будзе не тымі вачыма, ці і так і так будзе правільна?
і так і так правільна.
 
ну прабачце, што нашыя продкі не ўлічылі вашых густаў, калі лацінкай карысталіся і свой уласны алфавіт векамі выпрацоўвалі.
Сістэме гэтай у нашай краіне 13 год. А на міжнародным узроўні яна была прызнаная і прынятая, як адзіны мажлівы стандарт перадачы ўласных назваў лацінкай, у 2012 г.
То бок сучасней ужо проста няма куды.
Неяк не лагічна па мне:)Ці гэта менавіта у мяне зноўку логіка кульгае)))Дык продкі ці няма сучасней?Зараз і да сарафанаў дойдзем;)

і так і так правільна.
Слухай,а адкуль у мяне гэта тыма вачыма:)))дзіўна мне самой,але гучыць для мяне так,што вуха не рэжа)))
 
я мела на ўвазе для вузкага кола людзей.
прычым латынь на рэцэпты здольны прачытаць кожны ў любой краіне. Нават не правізар.
Так вузкае кола ці кожны?
Тое, што вісіць у нашай падземцы, таксама здольны прачытаць кожны, калі ён не сапраўдны дэбіл.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху