Я об абстрактных людях не люблю, да и не умею.
Ну вось бачыце....
Lacrimosa, мы проста з Вамі, думаю, на розных узроўнях у якімсьці сэнсе... Вы мысліце псіхалагічнымі катэгорыямі, як мне падаецца, кожную сітуацыю разглядаеце з пазіцыі: вяду прыём кліента. (магу памыляцца). Я ж у псіхалогіі як свіння ў апельсінах. Для мяне тэрміны, вызначэнні, фармулёўкі - не пра што...
То бок, калі я прыйду на кансультацыю, мы будзем казаць не пра абстрактнага чалавека. А пра мяне, мае праблемы і г.д. Але на форуме... Я спрабавала растлумачыць... Я імкнуся сысці ад асоб. Пры чым не ад сваёй, а ад іншых. Мне і так падаецца, што займеннік "Я" у мяне гучыць занадта часта....Як разумею, Вамі гэта (сыход ад асоб) успрымаецца, як няшчырасць, хаванне сваіх сапраўдных думак і пачуццяў і штосьці кшталту таго. Я не адчуваю гэта так. Разумееце? Мне прасцей на прыкладзе, на аналогіі...ну неяк так.
Дарэчы я рада такі нашай размове. Адчуванне недасказанасці ў мяне засталося... Не ведаю, ці разумееце, пра што я.
Цяпер пра мае пачуцці ў адказ на "я раздражнена на Вас". Вось тут ужо я не магу абстрактна. Важны абставіны, пры якіх гэта было сказана, кім, у якой форме і г.д. Безумоўна, усім прыемней чуць : як усё клас, чымся: вы мяне злуеце. Першая рэакцыя - не ведаю, нейкае хваляванне , у сэнсе адрыналіна крыху дадаецца, відаць. А далей мне, я пісала, важна прычына. Каб "пераварыць" гэтую інфармацыю - што яна ў мяне выклікае. Я пытаюся - чаму? Адказа я не атрымліваю... Але ў сілу свайго хар-ру (не бачачы Вашага паста, вышэй пісала) я схільна думаць пра гэта... Не "есці" сябе, ці кагосьці, а думаць. Бо гэта нейкі досвед, які я маю магчымасць атрымаць. І мне цікавы аналіз...
Не ведаю, ці адказала... Але гэта тут. ))) У транспарце я часцей за ўсё не рэагую, бо гэта не істотна і нецікава для мяне. Але калі мяне працягваюць даставаць - магу больш-менш стрымана адказаць "па сутнасці". Каб пытанняў болей не было. Менавіта па сутнасці, не матам, але без варыянтаў тлумачэнняў...
Ваша подпись под ником говорит сама за себя. Без психологов.
Вы памыляецеся...

Мой подпіс ніяк не звязаны з псіхалогіяй. Думаю, Вы намекаеце на тое, што я прапаную прамаўчаць? Не, не, і яшчэ раз не!
Тут іншае. Я не хацела б гэтую тэму тут кранаць. Гэта будзе жорсткі оф...