я не считаю такое пространство для медведя уютным и теплым. Потому что его природа не для такого "уюта".
Дык і ладна. Маеш права. Тут важна, што думае пра гэта мядзведзь. І што лічыць ён.
буду точно знать, что ей там мегаплохо.
Гэта надзвычайная здольнасць - ведаць дакладна за кагосьці. Проста надзвычайная.
Катерина, ты ролю Бога не прымерваеш на сябе, не?
Гэта дакладнае веданне, як трэба, прычым веданне за ўсіх абсалютна, мяне проста вырубае. Ніяк я пакуль гэта не прыму і не пайду...
многим нравится смотреть на сломленных зверей. И людей. Или не то чтобы нравится - просто они считают это нормой..
Не. Яны лічаць, што кожны
сам вырашае
сваю норму. І мядзведзь у тым ліку. Плюс яны могуць не лічыць мядзведзя сломленым. Наадварот. Тым, хто здолеў выжыць нават у такіх крытычных умовах. Прыстасавацца і выжыць.
Дарэчы, а дзе гарантыя, што заўтра мядзведзя зноў не вернуць у маленькую клетку? Наколькі трэба яму марнаваць свае сілы на бясконцую адаптацыю без патрэбы? Ён УЖО адаптаваўся да няволі. Пакуль ужо існая, набытая ім адаптацыя працуе ў новых умовах. Якая такая патрэба мае штурхаць мядзведзя пачынаць усё ад пачатку?
его жизнь ненормальная ДЛЯ НЕГО. И ЕМУ НАДО ее менять
Так. Толькі вось незадача, сам мядзведзь пра гэта не ведае. Таму трэба спачатку расказаць яму, як яму кепска, прасвяціць, як той казаў, а потым, калі ён гэтай ідэяй пранікнецца, пачаць яго ратаваць. Згодна з уласнымі нормамі, само сабой.
Правільна?
Я о странах Ближнего Востока, Африки и их жителях.
Так. Трэба было іх проста не кранаць. Проста не кранаць. Ад граху далей... Хай бы жылі, як Бог даў.
А то ўлезлі, а цяпер ужо не ведаюць, якую клетку таму мядзведзю прапанаваць, каб ён ужо супакоіўся нарэшце...