Юллса, а можна яшчэ які-небудзь прыклад парушэньня межаў? Калі гэта не надта нахабнае пытаньне, само сабой. Бо з таго, што ты напісала, усе зрабілі такія супрацьлеглыя вынікі)) як напрыклад, што ты не хочаш займацца праньнем сваёй бялізны сама.
Я пакуль з напісанага бачу жанчыну такую абсалютна далёкую ад тваіх прынцыпаў жыцьця. У яе проста іншы погляд, іншае ўспрыняцьце. Яна не монстр і агрэсар. Яна ўжо дарослая, мае свае погляды, прынцыпы, якія сфарміраваліся даўно, якія яна ппактыкуе ў сваёй сям'і ( дарэчы, муж-дзеці ёсьць у яе), а тут ты... Магчыма, у яе і ў дзяцінстве не было межаў паміж маё-тваё, асабліва, калі жылі небагата і адны і тыя ж рэчы маглі быць агульнымі ( ровар, пісьмовы стол).
Я бачу тут толькі шлях перамоў. Такі, датошны. "Ну ты ж ведаеш, што мне будзе непрыемна ад таго, што ты бярэш мае рэчы. Што я буду перажываць. Навошта ты гэта робіш? Да, яны старэнькія, але ты сама ведаеш, як у мяне зараз з фінансамі - былі б лішнія, я б ткт не жыла. Дык чаму ты яшчэ больш пагаршаеш іх стан?" Магчыма, зноў і зноў будзе нулявы вынік. Тут прадказаць немагчыма.
Паўтаруся, я пакуль не бачу неадэквата і чалавека, які намерана робіць непрыемна іншаму.