давай про простое, чтобы никому не болел пример
Давай. Ну дастаткова шэраговы выпадак. Дзяцей вязуць на хакей. Можна адпусціць дзіця, можна не.))) Я не пытаю нечыйнага меркавання і выбару. Пра свой раскажу, ок?
Можна адпусціць і не парыцца над пытаннем: што, куды? навошта? - па мне (па мне! на ісціну не прэтэндую) гэта абыякавасць. Можна не пусціць, бо ў гэты час музыка - гэта, ІМХО, проста жыццёвая неабходнасць, і ў наступны раз, калі музыкі няма, вы вяртаемся на пачатак: адпусціць ці не. Таму гэты варыянт адпадае.
Можна не пусціць, разумеючы, дзеля чаго гэта робіцца - гэта можа і не пазіцыя нават, але прынцып дык дакладна (памятаем, я сваю імху, не ісціну пляту

) Зараз не будзем пра "правільнасць" гэтага прынцыпу ці пазіцыі. Проста яна мне тут бачыцца, добрая ці благая, ці сіне-зялёная - не важна.
Можна адпусціць, бо я не за штосьці там, а за тое, каб дзіця цікавілася хакеем.))) Як разумею, гэта нейтралітэт, не? Ок. Толькі мне (мне!) бачыцца тут часткова падман сябе ж. Бо калі я за хакей і нейтральны па стрёмнаму пытанню, то я набуду квіткі, вазьму дзяцей і пайду з імі на хакей, не?
Вось пару месяцаў таму, мы з дзецьмі хадзілі на чэмпіянат свету па фіг катанню. Я за месяц набыла квіткі, мы чакалі, планавалі. А потым на спаборніцтвах высветлілася, што паўзалі было такіх з-пад палкі прыгнаных дзяцей са школы. ІМХО, мы і гэтыя дзеці па-рознаму сядзелі ў зале, не? Я сядзела сумленна, і так, мне было пляваць, што побач тыя, каму ўсё роўна. Хаця па факце, збоку, розніцы паміж дзецьмі, калі побач паставіць, няма, праўда? Яны (мае), мажліва камусьці ПАДАВАЛІСЯ аднымі з тых. каго прыгналі. Але яны БЫЛІ там самі, са мной, па свой волі, па свайму выбару, бо мы ўсе любім ф/к.)))
я искренне против того чтобы эта тема стала очень схожей с диалогами
Аналагічна.
все больше похоже, что разговоры "о высоком" не нужны, воспринимаются как уход от прямого ответа на вопрос за кого ты сам и как относишься к тем кто не определился.
Інга, мне шкада, што так выглядае. Насамрэч я проста таксама прапаную на прыкладах. Вось пра вуліцы, напрыклад, прыдумаўся, пра подпісы. Але да рэжыму і я не хачу зводзіць і да мовы таксама. Як мінімум таму, што мне гэта балюча...))) Прыдумаюцца іншыя прыклады, напішу пра іншыя. ))) Я ёсць, якая ёсць. Нават калі ўспрымаецца звонку іначай і вельмі пра вайну.))) Хаця так, безумоўна, адмаўляць сваю цікавасць і да вострых тэм не буду. Бо, як не парадаксальна, і ў гэтым таксама мяне вінавацілі...

)) )))
І пра высокае мне цікава, і вельмі. ))) Паўтаруся, я не займаюся тым, што не кранае мяне. Нават калі гэта прыгожа выглядае... Выгляд не важны мне. З кампліментамі разам...
во-первых,не совсем понятно,какую роль вы посчитали на себя возможным взять?а во-вторых почему вы считаете,что тот,кто не обсуждает с вами на форуме правильность "размахивания красно-белыми флагами",однозначно не имеет гражданской позиции?
Вось я ж якраз і пісала пра тое. Што не факт, што тыя хто не абмяркоўваюць, яе не маюць. Роўна як і тыя, хто абмяркоўвае, абавязкова маюць. Шкада, што незаўважна было.)))
Igra, дзякуй, што выказваешся.
для чего вам ответы на подобные вопросы,чтобы рассудить по наличию или отсутствию "свядомасци"?
Не. Не. Не. Я хачу пабачыць трэці варыянт там, дзя я яго не бачу. ДЛЯ СЯБЕ. каб разумець. Я нікога не суджу, ну ці як мінімум, вельмі намагаюся, шчыра. Я хачу зразумець, як можна застацца нейтральным там, дзе на мой погляд (прызнаю, што памылковы, напэўна) трэцяга варыянту проста не даецца. )))
Я згодная, што на нейтральных прыкладах можна ўсё растлумачыць, і трэба гэта рабіць. Але па мне (зноў жа па мне) не ўсё можна экстрапаляваць з простага прыкладу, дзе пытанні НЕ прынцыповыя, на складаныя пытанні
сапраўднага выбару...
Але я гатовая і хачу вычыцца разумець, як гэта мажліва.
п.с.
за кого ты сам и как относишься к тем кто не определился.
няма гэтага,
anty, клск, паспрабуй не чытаць так... Нават калі
падаецца, што так і ёсць..