надеюсь Кьяра увидела именно это в моем коротком сообщении
Так, безумоўна.
Отсюда вывод:перестать что-либо доказывать и оправдываться,главное-быть.
:thank_you:
,ты бы конкретизировала свой вопрос к аудитории
?

Ігра, ты штосьці пераблытала, прабач. Я пытання не задавала.

Я спрабую , як і ўсё адказ СВОЙ знайсці.
сейчас они у меня плавно перетекают и границу трудно словить
Дакладна, але я такі спрабавала...распавяду, што атрымалася.
А ваше обращение(Солнцева и Кьяра) к кому направлено,с кем нужно быть солидарным,к кому неравнодушным и как это должно проявляться на деле?
Ігра, у мяне быў зварот? Вось тут, у гэтай тэме?
Пожалуйста,можно ссылку на эту просьбу?
Ігра, была просьба, так, на прыкладах. Шукаць цытаты лянота. )))
)))))
Дзевы, падумала. Распавяду, што прыдумала...
Першае. Хакей. Не на 100%, але... ))) Вось калі я сяджу ў зале і бачу тых, хто ў дадзены момант глядзіць хакей, на які прыгналі масоўку, я не магу сказаць, што ўся зала абыякавых, бо сярод іх могуць быць тыя, хто як я на ф/к, набыў квіток і прыйшоў з сынам ці сябрам. ))) Але калі я бачу суполку дзяцей з настаўніцай, млосныя твары і сумныя выразы, размовы: млін. і нафіг мы сюды?....то я амаль дакладна магу сказаць, што бацькам гэтых дзяцей усё адно. І гэта не пазіцыя нейтралітэту, гэта абыякавасць.
Нейтралітэт у дадзеным выпадку - гэта не адмаўляць хакей як такі, таму толькі, што туды гоняць гвалтам , а хадзіць на хакей, але САМІМ, а не па разнарадцы.
Далей. Пра "Дыялогі". Я ведаю АСАБІСТА людзей з форума, якія ні разу не былі ў гэтай тэме, але іх можна было пабачыць у рэпартажах пра вядомыя "прагулкі" летась. Разам з тым, я ведаю чэла, які доўга быў у той тэме, вельмі гучна крычаў: "дый калі ўжо гэтае насельніцтва выйдзе!" ...а калі я проста спакойна напісала: "дык хадзем са мной, у чым праблема?" адказаў : "я?! - не! - што мы там удваіх як дуры будзем..."
Я да чаго. Пазіцыя, любая, не прысутнасцю ў тэмах характаразуецца...))) Але тым, з кім камунікую там я, я веру і ўпэўненая ў іх...)))
І апошняе....Мой нейтралітэт - гэта пазіцыя, калі ты спакойна займаешся тым, ва што верыш, не размахваючы сцягамі паўсюль. Ты спакойна спрабуеш тлумачыць людзям, чаму нельга вінаваціць краму ў павышэнні цэн, і чаму немагчыма захаваць культуру без мовы. Ты згодна са сваёю пазіцыяю паступаеш кожны дзень, паслядоўна і метадычна, не абвінавачваючы ў паходах на хакей настаўнікаў, а разумеючы, што гэта - толькі твой выбар, а настаўнік хай са сваім як-небудзь сам. Ты нейтральны да сітуацыі цяпер, калі іншых варыянтаў змяніць яе няма, каб потым, калі (а раптам!) прыйдзе час, пайсці з тымі, хто будзе з табой "адной крыві".
Да такога нейтралітэту я імкнуся...