Геморроем на селе страдают реже, чем в городе (именно по причине отсутствия унитазов, кстати)
Дакладна праз адсутнасць унітазаў? Ці праз тое, што ў прынцыпе там сідзячых прац, як у офісе перад компам, няма?
І калі першае, ці значыць гэта, што дзіркі лепшыя за ўнітазы? І правільна значыць, што каналізацыі няма?
Вы, калі пабудуеце такі сабе дамок, зробіце дзірку, каб хадзіць туды ў мароз з рызыкай застудзіцца? Ці чалавечую прыбіральню ўсё ж?
ты не ответила,если можно,еще раз спрошу-ты считаешь людей,которые прожили всю жизнь в русской,грузинской,сербской,итальянской,французско й,канадской,австралийской деревне всю жизнь и никогда оттуда не выезжали дальше ближайшего магазина и почты,ограниченными и обделенными людьми?
Прабач, не бачыла пытання ці прапусціла яго.
Не. Я не лічу іх абмежаванымі людзьмі. Яны проста прадукт сваёй рэальносці, прадукт тых умоваў, у якіх жылі.
Але і не лічу, што калі б яны куды-небудзь далей за краму ўсё ж траплялі, то зрабіліся б пры гэтым горшымі людзьмі ці страцілі б штосьці, а не, наадварот, набылі б.
Что так слово-то это зацепило некоторых?))))Что и так и эдак в сарказме повторяется
Нармальнае слова. Яно, імхо, няблага адлюстроўвае сутнасць. Цалкам сабе прыйшлося таму.
Што да другой часткі, то гэта:
деформация общения через интернет.
Уж как-нибудь приперла бы пару ведер, опять же полезно в плане похудения.
І для прання б пару вёдраў хапіла, для прыбірання, для посуду?
Каця, у мяне недалёка поўна калонак - пад'езджай.
Задолго до революции?Или когда?
Адзін з блізнятаў, якія нарадзіліся ў маёй бабулі, мамін брат, памёр скора пасля свайго нараджэння.
Па тэме.
Не заўжды аўтэнтычнасць прыгожая і ружовая.
Побач з Голубой лагуной і прыгожымі вёскамі недзе ў Перу, ёсць (былі) плямёны, дзе практыкуецца людаедства. Ёсць (былі) грамадствы, дзе практыкуецца жаночае абразанне, было прыгоннае права і г.д.
Гэта я не для паспрачацца, а для падумаць пра натуральнасць і адмаўленне ад цывілізацыі.
І я такі не разумею, чаму за аўтэнтычнасць, натуральнасць і няведанне так галасуюць тыя, хто сам -та меў і бачыў усё. А не толькі суседнюю краму.
І яшчэ. Я цалкам гатовая галасаваць за аўтэнтычнасць, калі людзі, якія апроч дзіркі нічога не бачылі, пабачылі туалет, але папсрабаваўшы сказалі: не, такі дзірка. І вярнуліся ў тыя ўмовы, дзе былі. Без цывілізацыі як у сэнсе нейкіх матэрыяльных зручнасцяў, так і ў сэнсе ўсялякіх свабод (той жа свабоды не дзелаць абразанне, прыкладам).
Тады гэта выбар. Свядомы выбар. А так, паўтаруся, гэта наканаванасць і яго, выбару, адсутнасць.
Збольшага чалавеку ўласціва развівацца і рухацца наперад. Пазнаваць, шукаць адказаў на пытанні, пашыраць свае далягляды.
Спыніць гэты працэс немагчыма.
Калі няведанне - гэта шчасце, то асабіста я такога не хачу. Ні сабе ні дзецям.
Але я гатовая прыняць іх мажлівы выбар вярнуцца да аўтэнтычнасці
пасля ведання.