Мяне ў дзяцінстве бабуля і не толькі называлі Алёша. Мне жудасна не падабалася. Па-першае, гэта хлапчуковае імя, па-другое, яно само па сабе, як імя хлопчыка, мне і па сёння не падабаецца, па-трэцяе, была нейкая прыказка ў мамы (не пра мяне) "Алёша з батонамі" - у сэнсе гэткага паўразумнага чалавека, каб не сказаць дурня.
З бабуляй змагацца не выпадала, а сяброўку, што так гаварыла, называла ў адказ светільніком (яна Света).
Пра Алёна-Лена ўвогуле маўчу. Гэта могуць зразумець і ацаніць толькі носьбіты гэтага імені.
Таму да выбара імёнаў дзецям падыходзіла з усёй адказнасцю. ) У іх імёны, якія а)дапускаюць мінімум творчасці, іх пры ўсім жаданні моцна не перайначыш б) поўная форма супадае з "працоўнай" штодзённай в) суфікс "н" іх не сапсуе.

У кожнага свае пункцікі, так.)