говорящий ушел спать, оставив меня в раздумьях
) ну давайце паспрабуем разабрацца.)
Вы пішаце:
почему надо сразу говорить, что за ужас эти руки, я не такая, зачем мне это и тд (хотя на самом деле, может это и не надо говорящему), вместо того, чтоб признать, что та картинка гармонична в том своем образе и манерах
калі гэта вы пішаце аба мне (хаця я гаварыла не зусім тое і не зусім так), то чаму мне гэта належыць прызнаваць, калі для мяне гэта не так?
Я дапускаю, што вам карцінка і прыгожая, і арганічная, і не толькі вам. Чаму вы не дапускаеце, што для кагосьці гэта можа быць іначай? Вас чапляе, што карцінка камусьці не падабаецца? Вы лічыце, што яна проста не можа не падабацца? па азначэнні? То я б гэтым і кажу: вы лічыце ўсіх аднолькавымі? з аднолькавымі перавагамі і аднолькавымі паняткамі аб тым, што ёсць арганічна і прыгожа?
Я вам адказваю, што гэта не так. І рэч не ў нюансах: колер не мой ці адценне.
Мне ў прынцыпе не падабаецца, калі жанчына выглядае як кукла і праз свае ўборы не можа ні павярнуцца, ні прысесці, ні ўздыхнуць. Калі яе рэакцыя на любую дробязь: "ой, а як жа так? ён упаў? сапраўды? а я ж у сукенцы" Яна, выходзіць, першапачаткова ставіць сябе ва ўмовы, пры якіх асяроддзе (нават не важна, мужчыны ці жанчыны), мае аб ёй клапаціцца, і не важна, гэта ў краме ці на дарожцы. Мне не падабаецца манернасць і ненатуральнасць. Мне нецікавыя людзі, якія толькі і занятыя, што сваім выглядам. Мне не падабаюцца жанчыны, для якіх гэта і ёсць галоўная цэннасць і мэта.
Маю права?
вообще не поняла в чем был посыл той картинкой
я ж паясніла: ілюстрацыя. Девочкі-девочкі. Што вас тут бянтэжыць? )
І яшчэ раз паясню: я не ўнікаю, хто на карцінцы, на якой ён там дарожцы і чаму ён там мусіць адпавядаць. Проста карцінка.) Гэткая квінтэсенцыя девочкі-девочкі: "ой, трымайце мяне, бараніце мяне, захапляйцеся мной, здзьмувайце з мяне парушынкі, угадвайце мае жаданні, я ўся такая лёгкая і прыгожая і сукенка ў мяне сагнуцца не даваляе, карацей, самі разумеце і будзьце ласкавыя. Я гэтага вартая. :flirt: Ой... парасон упаў і што мне цяпер рабіць?"