а чаму не?
А обычное оно как раз потому что женщины сами с увлечением занимаются поиском занятий для детей.
растлумачце мне, як захапленне жанчыны перашкаджае захапіцца гэтым жа мужчыне? І калі мужчына не захапляецца, гэта вынік паводзінаў жонкі, ці ўсё ж гэта яго самастойныя дзеянні?
Увогуле, гэта тэма ўсплыла пасля прад'явы Магды, што жанчыны лічаць дзяцей сваёй уласнасцю. У ходзе размовы высветлілася, што пад "лічаць сваёй уласнасцю" разумеецца прыняцце жанчынай канчатковых рашэнняў што да гурткоў і школ. Дык калі менавіта жанчына гэтым займаецца - гурткамі і школамі, няважна ўжо, паводле жадання ці не вельмі - то чаму рашэнні мусяць быць не за ёй, а за мужам?
Я, дарэчы, падумала пра "выкінуць на пальцах" на сваім прыкладзе. У бальшыні выпадкаў мы дамаўляемся і прымаем сумеснае рашэнне - і тады лагічна, на мой погляд, што ўдзельнічаем разам. Але была сітуацыя, калі муж быў супраць, а я вырашыла "за" сама. То тады я сама і спраўлялася. Лагічна? Лагічна. А калі жанчына спраўляецца сама заўжды - то яна і вырашае. Па-мойму, справядліва.
Не вижу только во-первых подвига "если не я, то кто"!!!
ну асабіста я подзвіга тут таксама не бачу. У выпадку, калі жанчыне гэта самой падабаецца.
Во-вторых, не считаю что если женщина делает это и делает хорошо, то это повод ставить мужу в вину безынциативность в вопросах "развития" детей.
калі жанчына выдатна спраўляецца, ёй падабаецца, удзелу мужа яна не просіць, усіх усё задавальняе, то з чаго б быць віне?
але і размовы: я хацеў, а мне не далі, забралі, не пусцілі і рашэнне канчатковае прынялі - на карысць бедных.