у меня раньше тоже потребности не было. Но когда это для всех вокруг норма, а для меня нет, то это вызывает дискомфорт.
ясна, дзякуй. Адна рэч калі патрэбы няма, а іншая калі ёсць, і жаданне ёсць, а не атрымліваецца. Хаця, калі шчыра, не разумею, што перашкаджае. Людзі насамрэч вельмі адгукаюцца.) Гэта я са свайго досведу калі што.) Ну...калі ўжо іх не загрузіш болей, чым варта было.)))
Сёння прайшлася па горадзе. Не ведаю, адкуль вось гэтае вось усё:
А у нас незнакомец - это опасность. Попросить в транспорте уступить место - а вдруг нахамит в ответ. И т.п. Ожидание удара. Не подходи близко и будь готов получить по голове, если вдруг не угадал что сказать или тебя поняли неправильно.
моладзь увогуле ўся адкрытая, з прадаўцамі чаго толькі не абмеркавалі, пакуль дзіцё мералася. Тры групы музыкаў дарогай сустрэлі. Адны з іх "Грай" спявалі, бачачы маю рэакцыю пры першых жа гуках, хлопец "вы ведаеце, так? "
- А то ж!

Дзяўчына ў метро ў майцы з арнаментам на мой рух у бок яе званка тэлефона "я ведаю" адказала. Я падумала, можа чула як я з дзіцяцем размаўляю? А не.) Падняла тэлефон - гаворка па-беларуску. Гэта ж проста свята нейкае.

А вы кажаце месца саступіць папрасіць не могуць. Ну... можа хтосьці і не можа. Відаць, спрэс злыя і халодныя людзі вакол перашкаджаюць.
и еще, это очень улучшает настроение, когда тебе водитель автобуса улыбается и желает хорошего дня. Или продавец в магазине, или незнакомая бабушка, с которой ты в булочной рядом стояла.
праўда?

ды ну!
а вось
ни к чему не обязывающие разговоры
не люблю. Ёсць такога. Прычым і са знаёмымі таксама.
Я ещё задавалась вопросом, почему наши люди в банках/поликлиниках/жэсах всегда стараются влезть без очереди, ругаются на ровном месте и т.п.
можа яны проста спяшаюцца вельмі? Ну..як ты калісьці ў банку? Памятаеш, ты расказвала, што табе вельмі трэба было, і цябе яўна прапускаць не хацелі, але такі прапусцілі ўсё ж. Дзіўныя людзі. ) Не хацелі, а прапусцілі, а потым яўна мучыліся гэтым.) А ўсё гэтая ветлівасць клятая. Ад галавы.

Не б па сэрцы рабіць.)
а ўвогуле падумала... Тут ці не кожны першы пісаў пра ўласную інтравертнасць, а тут аказваецца, што людзі хочуць-не могуць з незнаёмцамі камунікаваць, размовы з імі ні аб чым весці. Нейкая супярэчлівасць мне тут бачыцца. Ці гэта падманіва? І цалкам сабе такія рэчы могуць спалучацца?