У цытаце пра няўдачу цярпіць логіка.
Першая частка адназначная і безумоўная. "Я не веру ў няўдачу". Гэта значыць, што незалежна ад умоў, незалежна ад абставінаў, незалежна ад атрыманага ці неатрыманага задавальння і чаго заўгодна яшчэ, чалавек лічыць, што не бывае няўдачы, не верыць у яе. Мае права.
Але другі сказ ужо гэтую адназначнасць і безумоўнасць аспрэчвае, бо кажа, што няўдачы няма, калі вы атрымалі задавальненне ў працэсе. Пытанне "а калі не атрымалі?" напрошваецца само сабой.
Проста адна рэч - жывая гаворка, дзе, напэўна, гэта і было калісьці сказана. Там выказванні ўспрымаюцца крыху іначай. Бо ёсць кантэкст, паўзы, далейшы тэкст, які мажліва, гэту супярэчнасць раз'ясняе.
А вось калі даецца адно цытата ... уражанне яна пакідае супярэчлівае.
Але і ладна, паўтаруся.) Проста чарговы раз спатыкнулася.)
Што да ацэнкавага меркавання, то тут з логікай парадак.)
Проста я рэальна чытала зусім іначай, зусім іншы сэнс, чаму і здзівілася з такога подпісу, чаму і спыталася. Самой забаўна і цікава.))) Такія нюансы ўспрымання.
