Вось вышэй добры прыклад быў пра "нельга з'ехаць падчас экзаменаў".
І было сказана, што гэта стэрэатып.
Калі гэта для ўсіх і кожнага і вось менавіта забарона - то стэрэатып, так. Але для асобна ўзятага чалавека гэта могуць быць абставіны, як для Магды, бо няма мажлівасці пакінуць з кім іншым, прыкладам. Для мяне - гэта проста маё жаданне быць побач з дзіцяцем у адказны для яго момант, хаця бабуля жыве ў Мінску і цалкам сабе магла б за дзіцяцем прыглядзець.)
Няма адназначнасці ніякай.
Таму гэтыя - большасць у стэрэатыпах, айда пазбаўляцца - таксама крайнасць. Паўтаруся, як па мне, за самі стэрэатыпы нічым не лепшая.