Ты опять видишь умысел какой-то, по-моему.
Не. Хутчэй я бачу, што чалавек сам верыць у гэта.
Што ў яго-то па-іншаму, і таму...і таму прычына недзе звонку.
Упарта не прызнаецца, што "дело во мне".

Ну ці як мінімум,
і ва мне
таксама.
Все мы кому-то прощаем больше, чем другому.
Так. Але рэч яшчэ і ў тым, што звычайна гэта двухбаковы працэс.
Хаця...ў ідэале, напэўна, меў бы быць аўтаномным, незалежным ад другога боку. Але гэта ўжо зноў бліжэй да размоў пра Будду.))))
Што да выбарчасці.
Так, гэта - аб'ектыўна існы факт.)
Скажам, ты ставішся да мяне прынцыпова па-іншаму, чым да некаторых іншых.)
І я гэтаму вельмі-вельмі радая насамрэч.

І цаню гэта.

І адчуваю гэта скурай.

І гэта ўзаемна.

Таму мне лёгка і ЗАЎЖДЫ камфортна з табой гаварыць. Нават калі пазіцыі нашыя розныя.
У цябе не бывае да мяне прэтэнзій, роўна, як спадзяюся, ты не чуеш прэтэнзій ад мяне. Нам нішто не перашкаджае чамусьці...
І я рэальна не разумею, чаму так не адбываецца з іншымі, не меней сімпатычнымі мне людзьмі...(
Я прыходжу да высновы, што працэс наладжвання камунікацыі, жаданне гэтага, БЕРАЖЛІВАСЦЬ у адносінах адно да аднаго павінныя быць ТОЛЬКІ двухбаковымі. Ніякімі нават мегавысілкамі
аднаго боку гармонія не атрымаецца.