И с чего ты решила,что пофилософствовать это отступление от темы?
Я так не вырашала.)
Напэўна, асабіста мне проста хацелася б, каб мухі былі асобна, а катлеты асобна. Іншымі словамі неяк так, прыкладам:
"Мне складана ў адсотках, дый суб'ектыўна атрымаецца, так што не адкажу.
А што да зорак, як такіх, то ўвогуле цікавая тэма. А што мы звычайна пад гэтым разумеем? А як гэта з паспяховасцю звязана, і што такое паспяховасць?" І далей пайшло не пазбаўленае цікавасці філасоўстваванне.
Вышэй не інструкцыя, а то, як бы мне бачылася ў ідэале, калі людзям насамрэч хочацца пагаварыць і пакамунікаваць.
Это не должно помешать правильному человеку оставаться собой и вести со своей стороны исключительно конструктивную беседу или прекращать ее,поняв,что отвечать ему не хотят
Так, напэўна. Але, відаць, правільныя людзі збольшага толькі ў тэорыі і існуюць.
А ўвогуле дзякуй.) Я разумею, што ты гаворыш.) Пра сімпатыі/антыпатыі, пытанне да пэўнага чалавека, і пэўнаму ж чалавеку і адказ.
Разве мы не приходили к общему знаменателю,что мы здесь для *поговорить*?А если кого-то интересует,что гугл говорит об успешности в традиционном смысле этого слова,то велкам-и говорить не о чем)Мне,напрмер,всегда интересно от традиционного и стереотипного отклониться,в этом иногда бывает много пользы-опять же,думать *своей головой* помогает)
Дык я ж толькі за.) Маё вышэй пра шчасце і паспяховасць якраз у працяг такога кшталту размовы было.
Я проста падумала, што гэтыя паняткі па сутнасці сваёй пра адно і тое ж. Толькі першае вызначаецца самім чалавекам, а другое людзьмі звонку. І атрымліваецца цікава: паколькі ацэнкі даюцца рознымі людзьмі, рознымі ж выходзяць і ацэнкі.)
То-бок можна гаварыць пра ўласнае ўнутранае вызначанне сваёй жа паспяховасці, але каб не блытацца ў панятках, прасцей называць гэта шчасцем. Роўна як наадварот, можна гаварыць пра вызначэнне нечыяга шчасця звонку, але прасцей называць гэта паспяховасцю. І тады ясна пра што размова. І ясна чаму адно (шчасце) не заўжды супадае з другім (паспяховасцю).