)))))ну БГ (насколько я поняла) говорит о том
Юлллса, калі тлуснае для мяне, то дзякую, але я разумею і так, праўда.) Разумею, што кожны выказвае сваё: як думае і як разумее, а не прэтэндуе на ісціну.)
Мне там быў цікавы пэўны момант: момант рознага ўспрымання і перакананасці, што яно, сваё ўспрыманне, дакладна правільнае. Сам момант, як механізм. Які працуе і ў іншых выпадках. На прыкладзе гэтыга выпадка можна проста ўбачыць гэта і зразумець, што так бывае. І калі наступным разам будзе ўстойлівае неразуменне кагосьці кімсьці пра такі момант можна ўзгадаць і зразумець, чаму ж так здараецца.
А так я ж не кажу, што ты ці хтосьці іншы памыляецца, а праўда мая. Мажліва, якраз вы маеце рацыю, а не я.
Прабач, калі я была раптам залішне настойлівай ці рэзкай. Настолькі, што ты аддала перавагу не працягваць размову.
======
У мяне чамусьці ўстойлівае жаданне замяніць тут па тэксце "чакаю" на "веру".Я ожидаю.И буду ожидать дальше)Иногда стараюсь избавиться от ожиданий,когда они долгие,а результата нет.Иногда объясняю,чего я ожидаю,если хочу это получить-успешно или безуспешно,и дальше уже от этого идет.Иногда ожидаю,даже если логически,вроде,это и бессмысленно-значит,что-то другое там важно.Как-то по-разному бывает.Я думаю почему-то,что так у всех)неужели ошибаюсь?)
І прам радок Міхалка ў галаве гучыць: "я верю і веріть бууду".
І ў развагах Магды пра дзіця мне больш пра "веру", чым пра "чакаю".
Я не заўжды магу выслухаць дзіця: я на працы, я занятая, я раздражнёная. я стомленая. Я прабачаюся, і гавару: я выслухаю цябе пазней.
Дзіця верыць маме і ў маму, але не чакае, што гэта будзе вось менавіта тут і цяпер, і калі не тут і не зараз жа - то завал і расчараванне.
Думаю, з блізкімі людзьмі працуе вера. Мы верым. што нас падтрымаюць, верым, што можам разлічваць на чалавека. А вось што да чаканняў, то лепей бы не чакаць: ён зробіць так і так, паслухаецца ці не паслухаецца і г.д.
То бок вера - гэта адно вялікае мегачаканне, якое павіннае быць. А ўласна чаканні - гэта штосьці больш дробнае, чаго цалкам сабе можна і не чакаць.
Чаму мне і падаецца, што БГ перабольшвае. Верыць-то трэба. Не трэба чакаць чагосьці пэўнага і самому сабе намаляванага.
Последнее редактирование: