У мяне ў жыцці ёсць адна справа, якую я ненавіджу ўсімі фібрамі сваёй душы, але без якой ніяк нельга абысціся з аб'ектыўных прычын. Гатаваць. І горш за ўсё тое, што гэта якраз тая справа, якой трэба займацца штодня, дый па некальні разоў на дзень.
І можна сто разоў спавядаць прынцып "рабі, што падабаецца, а не падабаецца - не рабі", вось толькі карыстацца ім ну ніяк не атрымаецца.
На асабістага повара я не зарабляю, дый не давяраю, кулінарыямі сытым не будзеш, кулінарныя мажлівасці мужа таксама абмежаваныя...ну і г.д.
Кожны прынцып працуе да пэўнай мяжы. А далей...далей даводзіцца змірыцца.