Так.) Я пра свой кантэкст. Таму што я вышэй раздзяляла карысць і само задавальненне. Наступствы - гэта хутчэй пра карысць ( ці наадварот, шкоду). Плюс ёсць так званае маральнае задавальненне. Скажам, я іду да доктара. Задавальнення ад пахода я не атрымліваю аніякага, акурат наадварот. Але думка пасля пахода, што я зрабіла патрэбную справу, безумоўна, грэе. Можна ў такім разе паход да доктара лічыць задавальненнем, як такім, задавальненнем ад працэса? Па мне, не.
У шырокім сэнсе, безумоўна, задавальненне задавальненню розніца. Тэатр складана ставіць у адзін шэраг з бутэлькай гарэлкі. Але задавальненне, як такое, задавальненне ад працэса, людзі могуць атрымліваць і ад таго і ад таго. Мне таксама прыемней усведамляць, што я пакаталася на ровары і падыхала свежым паветрам у парку, а не прасядзела літарай зю над компам. Гэта бясспрэчна. Але задавальненне такі ад компа я атрымліваю. На жаль.

І тут і атрымліваюцца гэтыя двайныя стандарты. ) Я прызнаю, што комп для кагосьці такое ж задавальненне, як ад вандровак, пры гэтым дзецям хачу паветра, а не планшэта. Дый сама пры гэтым сяджу ў компе. Непарадак.
КАК ты можешь сравнивать?
Прыкладна так жа, як ты пісаць, што нашы бацькі любілі, смяяліся, балбаталі, вадзілі хараводы.)
Мы началі з таго, што нам зараз не горш, чым нашым бацькам. Ты з гэтым нязгодная? Ты асабіста хацела б у іх часы? Я не. Адназначна. Мне добра ў сваім часе. Вось і нашым дзецям будзе добра ў сваім. Я думаю, нам не варта падымаць тосты за тое, каб яны пажылі так, як падаецца правільным нам. Гэта ўсё адно, як нашыя дзяды зараз пілі б за тое, каб мы жылі, як яны. Хай ў нашых дзецей будзе тое жыццё, якое трэба ім і якое будзе найлепшым для іх. Я не ведаю, якое яно для іх найлепшае. Шчыра прызнаюся...
======================
Што да задавальнення ад форума. Ок, хай яго няма. То давайце тады паставім пытанне іначай: што мы тут робім, калі гэта не неабходна, не карысна і не прыносіць задавальнення ад працэса? Што нас трымае тут тады? Якую такую патрэбу мы тут задавальняем? І ці задавальняем?