Психологическая беседка. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
Ты почему-то мои слова про флудилку перенесла на весь форум
Ёсць такога.)

Я не заходжу на форум не тады, калі мне не сумна ці ў мяне ўсё добра, а калі ў мяне проста фізічна няма такой мажлівасці: ці я надзвычай занятая ці не маю доступу да камп'ютара ці інтэрнета.
Я б сказала, што наадварот, мне на форуме бывае сумна і нецікава, але тады я ў ім і не ўдзельнічаю. Ну і калі мне кепска, то мне і форум непатрэбны.

На мой погляд, на сямействе "жыве" проста пэўны тып людзей. Якія маюць схільнасць менавіта да такога віда камунікацыі. Як мінімум, гэты тып людзей не лянуецца друкаваць (набіраць тэкст). :)

==================

Почему мы выбираем сложных людей. Отношения, обремененные переносом
можно бесконечно их проигрывать один за другим и страдать от этого порочного круга. А можно записаться на консультацию психолога в Киеве (или по Skype), заключить контракт на прохождение психотерапии и начать осознавать, что и как у меня происходит, что и как я выбираю.
:) Прыгажосць.))))

И семейство может для одного и того же человека выполнять разные функции в разное время - получить ответ на вопрос, найти информацию, узнать мнение людей о какой-нибудь последней новости, пообщаться, обсудить что-то острое, просто убить время.
Згодная з вашым постам №1599.
Але падумала...калі мне проста трэба інфармацыя, то бок калі ў мяне чыста практычная мэта, задавальнення, як такога, у такіх выпадках, задавальнення ад працэса, я не атрымліваю. :) Я атрымліваю інфармацыю=карысць. За што таксама ўдзячная.)
 

k_ja_ra

Well-known member
у тэлефонным адназначна! :) Ненавіджу тэлефонныя размовы.)))) Проста не выношу.)
 

Igra

БЫТИЕ
И имеет проблемы в личном/телефонном общении.

З.Ы. Ловлю тапки.
Какие, например, проблемы?
Не знаю, может быть, но я про себя могу немного в этом плане. У меня очень много общения - работа с ним связана, но оно иное, чем здесь. Да и темы совершенно другие в реальной жизни. Таких разговоров как здесь, их просто не бывает фактически, а если и затрагивается тема, то вскользь. По телефону я, вроде, и не люблю говорить, но могу зависнуть и на час на мобильном.

.калі мне проста трэба інфармацыя
Я сюда за ней не хожу:)
 

k_ja_ra

Well-known member
Какие, например, проблемы?
у прыватнасці не падабаюцца іншыя формы камунікацыі, ці падабаюцца нашмат меней. Я па тэлефоне магу толькі пра сустрэчу дамовіцца ці замову зрабіць. Плюс размовы па працы, само сабой, бо іх не выбіраеш. Размовы "за жыццё" па тэлефоне - гэта проста фу-фу-фу... Я магу завіснуць на гадзіну толькі ў рэжыме "угу, ага, так, угу". То бок калі спыніць суразмоўцу ці не атрымліваецца, ці няёмка.
У мяне, напрыклад, дамашні тэлефон - выключна абаненцкая плата. Бясплатныя хвіліны, уключаныя ў тарыф мабільнай сувязі - не выбіраюцца ніколі. Чаго не скажаш пра трафік. :)

Я сюда за ней не хожу
ніколі ні пра што не пытаешся?
Я хаджу. Звычайна досыць плённа.) Ці падкажуць, ці досведам падзеляцца, ці спасылку дадуць, ці параяць, дзе шукаць.

У меня очень много общения - работа с ним связана, но оно иное, чем здесь. Да и темы совершенно другие в реальной жизни. Таких разговоров как здесь, их просто не бывает фактически, а если и затрагивается тема, то вскользь.
І гэта таксама.) Спецыфіка.)
Мне муж штораз кажа: што ты тут пішаш? Пазвані і абмяркуй усё. ) Смешны. :)

Увогуле. падумала...а калісьці ж даўно эпісталярны жанр быў вельмі ў модзе.) Дакладней, гэта была ледзь не адзіная мажлівасць для камунікацыі ў прынцыпе.
Рухаемся па спіралі? :)
 

DSoul

Начинающая Ведунья
k_ja_ra, можно найти похожую статью, но без рекламы, но суть не изменится.
 

Mahima

переименовалась:)
у тэлефонным адназначна! :) Ненавіджу тэлефонныя размовы.)))) Проста не выношу.)
Аналогично. И мне даже по скайпу предпочтительнее договариваться, например.
И мне тоже форум весьма эффективно помог информацией много раз.
 

k_ja_ra

Well-known member
можно найти похожую статью, но без рекламы, но суть не изменится.
можа быць. Але асадачак застаецца.(с) :))
Увогуле, зразумела, што мяне чапляе, дакладней, што не падабаецца. Гэта адназначнасць. Згодна з якой няма "нармальных". Ёсць тыя, хто ходзяць да псіхолагаў лекаваць яўныя і ўяўныя праблемы, і тыя, хто не ходзіць. Першыя, адпаведна, малайцы. А другія...ну каму як болей падабаецца: лузеры, тыя, хто не развіваецца, тыя, каму усё адно і г.д.
Дарэчы, гэты матыў і тут, у гэтай тэме, месцамі ёсць.
А на мой погляд, усё не так адназначна. І нават калі насамрэч усе толькі і займаюцца ў адносінах што пераносамі (што зусім не факт!!!), мажліва, многім так добра, і таму яны нармальныя. І ім зусім неабавязкова ісці да кіеўскага псіхолага.
І заўважыла, што артыкулы вось з гэтым матывам ("няма нармальных" і своеасаблівым выстаўленнем дыягназа кожнаму, хто артыкул чытае) выклікаюць не цікавасць, а непрыманне. У Латыпава гэтага няма. Можа, таму яго амаль заўжды цікава чытаць?

Аналогично. И мне даже по скайпу предпочтительнее договариваться, например.
і не кажы.
Вось літаральна ўчора званіла, каб дамовіцца аб сустрэчы, скажам так. І пачынаецца: зараз не магу, пазваніце пазней. Потым адказваюць такім тонам і голасам, нібы я ў іх грошай прашу... І падумаеш тады, напісаў бы ў скайп/вайбер, і хай бы адказалі, калі змаглі. І тону/голасу гэтага кіслага слухаць не трэба...
 

Igra

БЫТИЕ
Потым адказваюць такім тонам і голасам, нібы я ў іх грошай прашу... І падумаеш тады, напісаў бы ў скайп/вайбер, і хай бы адказалі, калі змаглі. І тону/голасу гэтага кіслага слухаць не трэба...
О, а вот по этой проблеме у нас тоже тренинги были) и мне теперь пофиг у кого какой тон, я-таки смогла выпрыгнуть из эмоциональной зависимости от тона собеседника по работе, а раньше тоже трудновато было. Если в двух словах, то отвечают и куксятся не тебе, а служащему, занимающему такую-то должность, и не более того)
 

k_ja_ra

Well-known member
Igra, мне ў канчатковым выніку таксама пофіг. Я сваю тэму прабіваю нягледзячы на тон. Але зноў жа асадачак застаецца. І калі б можна было не званіць, а напісаць - я б выбрала апошняе.
 

DSoul

Начинающая Ведунья
Гэта адназначнасць. Згодна з якой няма "нармальных".
это понятие относительное тоже.
есть проявления здоровых вариантов, безусловно, но не больше 10%

Увогуле, зразумела, што мяне чапляе, дакладней, што не падабаецца. Гэта адназначнасць.
меня как-то совсем не цепляет, да и осадочка я не чувствую никакого :)

Але асадачак застаецца.(с)
а что там?
 

DSoul

Начинающая Ведунья
Как вообще человечество выжило 20 веков без психологов, и как оно не вымерло еще до нашей эры
нуууу это не показания к вымиранию, хи-хи :)

Igra, а если серьезно, то для меня это = развитие, движение по витку вверх.....люди становятся более осознанными, начинают задумываться как? почему? зачем? у меня так и как сделать по-другому. Жить на автомате уже многие не хотят, копают глубже, идут дальше. Поэтому психология приобрела бОльшую популярность; есть спрос-есть предложение.
 

Igra

БЫТИЕ

k_ja_ra

Well-known member
есть проявления здоровых вариантов, безусловно, но не больше 10%
Лічбы наўскідку, ці ёсць нейкая статыстыка, даследаванні і г.д.? Калі апошняе, то кім праводзіліся, што лічыцца здаровым варыянтам і г.д.?
Бо калі вось такімі псіхолагамі-аўтарамі, якія завочна ахарактаразавалі кожнага, хто іх артыкул чытае, то ...

меня как-то совсем не цепляет, да и осадочка я не чувствую никакого
я вас разумею.) І дапускаю, што пры пэўных умовах і мяне б не чапляла.) Але калі б я хацела заставацца сумленнай перад сабой і усвядомленай :), я б такі прызнала, што артыкул не проста апавядальны.)

Там разуменне (не проста адчуванне, менавіта разуменне), што мне фарміруюць патрэбу, калі гаварыць далікатна і паводле псіхалогіі :), якая мне, мажліва, 100 год не трэба, і разводзяць, калі гаварыць груба. Мне расказваюць, як у мяне ўсё няправільна і кепска, а потым так - у мяне ёсць выбар :) заставацца ў гэтым сваім г***е ( я нямнога ўтрырую, само сабой) ці прыйсці да чароўнага прафесіянала, які ўсё выправіць і навучыць правільнаму і добраму. Трэцяга не дадзена. :)
Я лічу такое не проста рэкламай. Я лічу гэта агрэсіўнай рэкламай. Дзе месца трэцяму варыянту амаль і не застаецца.
Лаўлю тапкі, чакаю традыцыйных постаў пра тое, што не хочаш - не бяры. Але я добра і ясна адчуваю розніцу паміж проста інфармацыяй (памятаеце, спасылка на відэа ўкраінскага хлопца пра задавальненне патрэбы, прыкладам) і такі навязваннем у той ці іншай ступені. Дзе адмовіўшыся, ты па змоўчанні аказваешся гэткім неразвітым дурнем.)
Мне не проста прапануюць смачнае мыла. Мне кажуць, што без яго ад мяне будзе кепска пахнуць. :) І натуральная рэакцыя на гэта (калі весціся на гэта ўсё) імчаць і набываць правільнае мыла. Гэта мне і не падабаецца.

то для меня это = развитие, движение по витку вверх...
ды ладна. Варыянт прыкладання ўласнай цікавасці, хобі і падобнае. Я пакуль не пэўная, што вось гэта масавае захапленне псіхалогіяй, асабліва яе папулярнай і не заўжды якаснай, як па мне, часткай - сапраўды шлях наперад і сапраўды развіццё.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху