Нет. Необходимое условие - это условие без которого утверждение не может быть верным ни при каких условиях.
дзякуй. Але ўсё, я разабралася ўжо.)
Сцвярджэнне слушнае і справядлівае тады, калі ахоплівае ўсе выпадкі. Калі не - яно памылковае.
Выказванню №3 з майго поста вышэй (існуюць Машы, якія....) не будзе супярэчыць і будзе адпавядаць наступнае:
- Умова А можа быць абавязковай для дзеяння Б.
Такое выказванне якраз і адлюстроўвае сутнасць і ахоплівае ўсе выпадкі.
І як я разумею цяпер, і ты, і Кацярына згодныя з такім выказваннем.
Значыць, пагадзіцца са мной вы насамрэч не маглі, а не не хацелі, тут я памылілася, а ты значна вышэй (у посце 1854) проста недакладна выказала сваю думку.
Такім чынам, мы (ты, кацярына, і я) маем розныя меркаванні на гэты конт, адпаведна, спрэчка вышэй была не на пустым месцы, як мне адзін момант падавалася, а сапраўды мела пад сабой грунт.)
А я не разумела гэтых настойлівых пытанняў пра "ты ЗА ўсіх гаворыш?", таму што для мяне відавочна, што калі я кажу, што штосьці неабавязковай умовай не ёсць, то значыць не ёсць. Увогуле. Ва ўсіх выпадках. А ўжо як лепей для кагосьці, і што ён для сябе ў выніку выбера - гэта зусім іншая размова. І я пра гэта нічога не кажу.
Думаю, цяпер з гэтым дакладна ўсё.
