Nulka, хутчэй за ўсе дома бухала, альбо адпачывала.
І, дарэчы, паправачка, муж толькі што даведаўся ад суседкі: дзіця ім вярнулі на другі дзень.
Ну а што, яны ж з масы не выбіваюцца, жывуць як усе, дома не нараджаюць
Urban,
яўка на 2 тыдні пазней + папярэднія роды дома. Дзе я утрырую?
Голыя факты пра мяне: трэцяя цяжарнасць, першыя роды ў радзільне, дркгія на даму. У трэцюю цяжарнасць каб не выклікаць падстаў для шантажу наконт пасобія прыйшла на ўлік у 14 тыдняў, тым больш і дзеці малыя, не хацелася асабліва цягацца з абодвума. Тым больш, што ў папярэдні раз на генетычным угд я трапіла да доктара, адносіны якога мне падаліся хамскімі ( не Мінск, Дзяржынскі раён) і ісці туды я больш не збіралася. У 12 тыдняў схадзіла да Шрэдэра і ў 14 тыдняў прыйшла у ЖК. Адразу выклікала незадаволенасць тым, што прышла позна. Доктар змянілася, шэтая пра папярэднія роды не ведала, ва ўсякім разе асабіста. Ад аналізаў я не адмаўлялася, паколткі маю адмоўны рэзус. Усе угд рабіла, але за свой кошт. Адзінае, што прыходзіла спецыяльна па вечарах, калі няма доктара, а есць толькі акушэрка. Пра свае планы не казала. На прамыя пытанеі акушэркі давала ўмоўны адказ кшталту "яшчэ ня ведаю".
Каля 34-36 тыдняў званок у дамафон, сацыяльны работнік. Я правільная такая, адчыніла дзверы. Відаць было, што ей самой няемка. Але паказала пісьмо, дзе напісана, што я і яшчэ адна дзяўчына нараджалі дома, зараз цяжарныя, ад угд адмаўляемся абедзве і нешта яшчэ там пра ўлік, ці то позна ўсталі, ці то ўвогуле не. Але нягледзячы на няемкасць апыталася наконт кватэры, ложку, заробку і адно пытанне я запомню, відаць, на ўсе жыцце: " а тата ў вас есць?". Так і хацелася адказаць,што пад плотам дзяцей знаходжу. На хвіліначку, у нас была тады ў маемасці двкхпакаевая кватэра з усімі прыладамі для дзяцей, мы абодва з вышэйшай адукацыяй, муж кандыдат навук. Акрамя іншага мне паведамілі, што копія адаслана ў міліцыю і не памятаю куды яшчэ.
Далей я тыдзень проста не спала. Гэта под канец цяжарнасці, калі мне б адчуваць асалоду і думаць пра будучае дзіця. Але я баялася, што ў кожны момант да мяне завітае міліцыя, баялася заставацца без мужа дома, ьаялася дамафона. За што, цікава?
Потым высветлілася, што просіа так пашэнсіла: з той дзяўчынай мы на самой справе амаль адначасова нарадзілі папярэдніх дзяцей і зноў былі цяжарныя. І яна на самой справе адмовілася ад угд і не хацела станавіцца на ўлік, але хацела здаць аналізы ( і мела на гэтае ўсе права, і не была асацыялам і блізка). Відаць, падалі звесткі на абедзвюх, і галоўны акушэр дзяржынскага раёна разаслаў кляўзы на абедзвюх, нават у адным лісце.
Потым мы пісалі ў пракуратуру, была створаная камісія з прадстаўнікамі мінздрава. І галоўны кляўзнік нават паціснуў руку мужу і папрасіў прабачэння. Толькі нерваў і здароўя гэта мне не вярнула.
І пры гэтым усялякія алканаўты ў нас на кожным кроку. Але каго яны цікавяць?