Кьяра, Я проста бачу розніцу паміж прысутнымi месцамі, куды я прыходжу, і дзіцячай установай, дзе мае дзіця знаходзіцца даўжэй амаль кожны дзень. Калі ў выканкаме ляжыць дыван там, дзе яго топчуць шмат людзей, гэта праблема выканкама. А ў садку дыван ляжыць затым, каб дзецям было прыемней на ім гуляць. Ну і я асабіста лічу, што ў школах і бальніцах бахілы таксама не раскоша, а сродак перамяшчэння. Лозунг "усё вакол калгаснае" - не па мне. Я прывыкла шанаваць ня толькі тое, што знаходзіцца ў мяне дома, але і тое, чым я карыстаюся за яго межамі. У дадзеным выпадку маёмасць садка. І працу прыбіральшчыц.
Пра мозг ніхто не казаў. Да таго ж тым, хто не лічыць належным пераабувацца, гэта могуць сказаць і работнікі ўстановы, дзе гэта не лішняе. Толькі мне чамусьці вельмі дзіўна, чаму людзі ўспрымаюць у штыкі элементарныя рэчы - падтрымліваць чысціню і парадак? Увесь асфальт у Мінску заплявалі, увесь у жуйкі ... Хадзіць брыдка. Выбачайце, набалела.