Patricia, вы дазволіце задаць вам пару пытанняў наконт выкладання замежнай мовы? Скарыстацца мажлівасцю, як той казаў.)
А што гэта ўвогуле за такое навамоднае слова "праект"? Яно вось так у праграмах і метадычных указаннях і гучыць?
Я ўжо на стадыі гэтага слова ўключаюся, прызнацца.) Тое, што раней звалося "скласці расповед на тэму", "падрыхтаваць паведамленне на тэму", "зрабіць даклад", цяпер завецца гордым словам "праект". Нават тады, калі так званы праект складаецца з 4-х сказаў і пары карцінак. Чаму?
Другое пытанне. А мастацкае афармленне "праекта", як гучала вышэй, абавязковае? І наколькі цэннае? Мяне раз'юшвае, прызнаюся, марнаванне дзіцячага часу на розныя карцінкі ці яшчэ таго горш патрабаванні раздрукоўваць фатаграфіі, клеіць іх, адпаведна афармляць. Гэта што такое ў курсе замежнай мовы? Частка праграмы ці самадзейнасць выкладчыкаў?
І яшчэ адно пытанне, больш вузкае. Скажыце, клск, ці змяніліся і што з сябе ўяўляюць патрабаванні па прадмеце замежная мова ў 3-м класе?
Я яшчэ сама, безумоўна, увечары на сайце Мінадукацыі гляну, але праз першыя рукі яно надзейней і дакладней, напэўна, атрымаецца. )
Чаму пытаюся, бо на бацькоўскім сходзе настаўніца адной з падгруп расказвала, што, маўляў, 3-я класы цяпер выключна над вусным маўленнем працуюць, словы вучаць, але на слых. Не пішуць, не вучаць транскрыпцый, не вучаць правілаў чытання/пісання. Гэта так?
У нашай падгрупе дзеці пішуць дыктоўкі па вывучаных словах. На адзнаку. Прычым словы не сказала б, што простыя. Я не тое, каб супраць, але гэта ў межах праграмы, ці не вельмі?
Дзякую загадзя.)