[FONT="]Першы ўрок[/FONT]
[FONT="]У адным чароўным лесе ў звяроў нарадзіліся дзеці: ваўчаня, мядзведзяня, маленькая лісічка, зайка, вожык. Раслі яны раслі, гулялі са сваімі бацькамі, бабулямі-дзядулямі, братамі ды сёстрамі і ніколі не бачылі адзін аднаго. А тут надыйшой час ісці маленькім лясным жыхарам ў школу. Адпраўляючы дзетак на першы ўрок, бацькі казалі: “І памятай: ты самы лепшы!”. Тата-воўк гаварыў: “Сынок, у цябе самыя моцныя зубы, калі што не так, то адразу пакажы іх”. Дзядуля-мядзведзь настаўляў: “Унуча, мы – мядзведзі самыя дужыя ў лесе. Калі цябе хто пакрыўдзіць, дык ты адразу заламі яму лапу”. Матуля-лісіца казала: “Ты, дачушка, самая прыгожая і кемлівая – любога можаш перахітрыць”. Зайку тата з мамай таксама сказалі, што ён хутчэй за ўсіх бегае і скача, таму можа ўбегчы ад каго заўгодна. І только вожыку бацькі сказалі уважліва слухаць настаўніцу і быць асцярожным са сваімі іголкамі, каб не параніць сваіх новых сяброў.[/FONT]
[FONT="]Прыйшлі прыгожыя маленькія звяры да школы значна раней, чым гэта было патрэбна, бо хваляваліся, і вядома ж – такая ўрачыстая падзея – першы дзень у школе! Прыйшлі яны, пабачылі адзін аднаго і сталі чакаць настаўніцу. Але хутка ім стала сумна і пачалі яны выхваляцца: “…я самы лепшы!”, “…у мяне зубы!”, “… у мяне лапы, як дам зараз!”, “…дурні, а вы ведаеце колькі будзе два кураняткі і яшчэ тры кураняткі? І ўвогуле – я самая прыгожая”, “…ха-ха-ха, а вось так хутка да таго дрэва здолеешь дабегчы?”. [/FONT]
[FONT="]І толькі маленькі вожык моўчкі глядзеў на іх. “А ты хто такі?” – пачуў ён. Вожык адказаў, што ён вожык і вельмі рады, што будзе вучыцца з такімі цудоўнымі маленькімі звярамі ў адным класе. “Вучыцца? З намі? Нуууу, не ведаем….”, “оооой, у цябе нават зубоў не бачна”, “…ты такі маленькі”, “…бегаешь, як я стаю”, “… такі шэры, вочкі быццам бусіны – адразу відаць – недаразвіты!.”. Ваўчаня пагражала, што зараз укусіць вожыка, мядзеведзеня, что выкіне яго з класа, лісічка проста смяялася і казала, што з задавальненнем паглядзіць на тое, як паляціць маленькі вожык. Заяц таксама паддакваў і казаў, што вожык нават збегчы не паспее. Маленькі вожык толькі усміхаўся, адступаў ад іх і гаварыў: “Ой, навошта, вы ж такія цудоўныя. Мішка, не трэба мяне кідаць, бо ты паранішся – у меня іголкі, а мне нельгя іх выкарыстоўваць – мы ж будзем з вамі вучыцца”. Але звяры не жадалі слухаць вожыка. [/FONT]
[FONT="]І тут нарэшце з’явілася настаўніца – мудрая сава і ўсё гэта ўбачыла. “Добры дзень, дзеці,” – сказала сава. Маленькія звяры пакінулі вожыка і радасна падбеглі за сваёй настаўніцы. “Ну, давайце знаёміцца”, - сказала настаўніца, - раскажыце мне пра сябе”. І вучні пачалі расказваць якія яны самыя-самыя. І кожны пытаўся у савы: “Настаўніца, праўда я самы лепшы?” Сава казала: “Безумоўна, ты цудоўны, у цябе самыя лепшыя зубы, ты самы дужы, ты вельмі прыгожая і кемлівая, ты самы хуткі. Але ёсць сярод нас яшчэ вожык, у якога ёсць самы галоўны талент”. “Які, які?!” – закрычалі звяраты. “Ён добры і ўмее сябраваць. Вы думаеце, што вожык горшы за вас? Ён мог балюча укалоць вас, але не стаў гэтага рабіць”, – адказала настаўніца. [/FONT]
[FONT="]Маленькім звярам стала вельмі сорамна. Яны папрасілі прабачэння ў вожыка і з той пары сталі самым дружным класам у лясной школе. [/FONT]