Школьные будни. Архив

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.

k_ja_ra

Well-known member
а почему родителям, а не ученикам?? у нас хоть учитель и не рассылает ничего, а по-старинке дает под запись в дневник, но родители ежедневно выясняют д/з друг у друга...
тая ж бяда.
Усе высвятленні праз бацькоў чамусьці, а не праз дзяцей. 5 клас. Сярэдняя школа.
Плюс павялося, што інфармацыю для бацькоў пачалі не праз дзяцей перадаваць, а праз бацькоў жа. Пра сход, прыкладам. У вайберы напісалі, а дзеці пра гэта ні сном, ні духам, як аказалася.
Няправільна гэта.
Выдаліла ў выніку групу гэту. Каб не нервавацца.)


я вообще не понимаю проблемы с дз
учитель может сделать группу в вайбере из родителей и детей.
туда выкладывать фотографии дз, с доски, с листка или с чего угодно.
и все.
комментарии запрещены, только картинки выкладываются
тое, што проста выдатна і што проста выратоўвае ў 1-м класе, катэгарычна не пасуе для сярэдняй школы, імхо.
Я дык ужо стамілася тэлефон чысціць ад гэтых бясконцых фотак дошак і дзённікаў.

https://news.tut.by/society/531675.html
абалдзець можна... Якая муха іх укусіла?
 
Последнее редактирование:

filalana

New member
тая ж бяда.
Усе высвятленні праз бацькоў чамусьці, а не праз дзяцей. 5 клас. Сярэдняя школа.
Плюс павялося, што інфармацыю для бацькоў пачалі не праз дзяцей перадаваць, а праз бацькоў жа.
У нас учитель "старой закалки" ), вся информация для родителей, будь то сбор макулатуры, РС , экскурсии, театры - все записывают в дневник. У нас 3-й класс. В 1-м да, вывешивала общие объявления и задания в классе, и родители должны были сами посмотреть.
 

Лучик

Well-known member
filalana, по вашему вопросу, мне кажется схоже и в русском слово поИть, по этому слову есть два разбора(школьный и академический). А в учебнике 3-го класса что сказано про -іць?
http://morphemeonline.ru/П/поить
 

имя-как-имя

Well-known member
у нас есть несколько родителей, которые постоянно возмущаются, что их детей не взяли на факультатив, олимпиаду и т.д. Учитель пытается донести, что дети не потянут, но... Одна мама даже ребенка перевела в другую школу, куда приходится возить...
А в чем проблема допустить на олимпиаду всех желающих? Ну пусть посидит ребенок, потупит - жалко что ли? А вдруг он и вправду может, а учительница не разглядела?
 

filalana

New member
Лучик, вот специально еще раз села просмотрела учебник. Есть по суффиксам уменьшительно-ласкательным : -ок-,-ик-,-к-, -еньк-; есть по деткам животных: -ан-,-ян-; есть по названию инструментов, соответственно, кто на чем играет: -ист-, -ыст-; имены по бацьку: -авич, -ович, -аун,-оун... про -ць вообще ничего, как, собссно, и разборов глаголов нет.
 

k_ja_ra

Well-known member
http://www.slounik.org/matrb/
http://www.slounik.org/matrb/
http://www.slounik.org/ekanam2rb/
http://www.slounik.org/bijarb/
http://www.slounik.org/miedrb/
http://www.slounik.org/lingrb/
http://www.slounik.org/bnt17/
http://www.slounik.org/bnt15/
http://www.slounik.org/bnt05/
http://www.slounik.org/bnt03/

што яшчэ трэба распрацоўваць?

filalana, а дзіцяці ў 3-м класе вось прам марфалагічны разбор слова "поіць" задалі?
Пры тым, што нават дзеяслоўных канчаткаў дзеці не праходзілі?
Верыцца з цяжкасцю, калі шчыра.
 

Тасана

New member
k_ja_ra, гэта здек? Гэтыя слоўнікі распрацаваны Інбелкультам... Зараз як іх выкарыстоўваць?
 

k_ja_ra

Well-known member
што такое інбелкульт?
Зараз як іх выкарыстоўваць?
а чаму не? З імі штосьці не так?
Зараз неяк няправільна фізіку, матэматыку і г.д. выкладаюць?
Ёсць пытанні з сучаснай ІТ-тэрміналогіяй. У тым сэнсе, што словы пазычаюцца месцамі не наўпрост з ангельскай, з якой да нас прыходзяць, а праз рускую. Што месцамі прыводзяць да недакладнсцяў, недарэчнасцяў і г.д.
Дапускаю, што цяжкавата з філасофіяй. І тое, хутчэй за ўсё гэта міф. Беларускія філосафы няек спраўляюцца пісаць. Нібыта пры тым, што тэрміналогіі не хапае.
Па мне, усё.
А па-твойму, што дакладна трэба распрацоўваць?
 

filalana

New member
Ну, я ж не сама это придумала ). задание 240 на стр.132 учебника "Беларуская мова" 3 клас, 1 частка."Прачытайце. Спiшыце. У выдзеленых словах абазначце корань, суфiкс, канчатак."
Вышывae шoўкaм Зocькa
Бpaцiкy
cвaймy Антocькy
Нa capoчцы кaлacкi
I мiж iмi – вaciлькi.
I пpaмeньчык зixaтлiвы,
Як cтpyмeньчык мiгaтлiвы,
Пoiць coнцaм кaлacкi,
I cмяюццa вaciлькi.
 

k_ja_ra

Well-known member
Бог ты мой! Ну нарэшце я знайшла для сябе адказ на пытанне, якім ужо даўно задаюся: скуль людзі бяруць у пачатковай школе заданні кшталту разабраць па частках словы "идти" ці "поіць".
Ды абдрукоўка там звычайная!
Вы ж паглядзіце, што дзеці праходзяць!
Забудзьцеся пакуль пра гэта слова. Вернецеся да яго, калі асабовыя канчаткі і спражэнні дзеясловаў дзеці праходзіць пачнуць. І тое, толькі да канчаткаў і вернецеся. А карані такія хіба філолагі на філфаку праходзяць.
 

Тасана

New member
а чаму не? З імі штосьці не так?
Ты гэтыя слоўнікі чытала? Там большасць слоў напісана зусім не так, як, напрыклад, вучылі нас у школе. Каб такі слоўнік выкарыстоўваць мне асабіста трэба вучыцца з пачатку.

А па-твойму, што дакладна трэба распрацоўваць?
Амаль усё. Неяк быў выпадак, калі рэдактары прасілі не перакладаць вучэбную праграму на беларускую мову, бо яны не ведалі, як гэта перакласці.
 

k_ja_ra

Well-known member
Тасана, я цябе ўмаляю... ну вымаві цвёрда "л" і прыбяры там-сям мяккі знак.
Плюс, думаю, і звычайнай наркамаўкай гэта ўсё выдадзена. Проста ў сеціве няма. Ці я не ведаю, дзе ўзяць.
 

Тасана

New member
Мой старэйшы ведае розныя варыянты, але з-за таго, што ён карыстаецца і тарашкевіцай і наркомаўкай ён не пісаў ЦТ па беларускай мове, бо ён мог напісаць
Геолёгія, мінэралёгія, крышталёграфія
, а з пункту гледжання сёняшняй мовы гэта памылкі.

Плюс, думаю, і звычайнай наркамаўкай гэта ўсё выдадзена.
Не выдадзена.



я цябе ўмаляю... ну вымаві цвёрда "л" і прыбяры там-сям мяккі знак.
Як я даведаюся, дзе там, а дзе сям прыбраць мяккі знак?

Калі такія рэкамендацыі ідуць... я таксама пачынаю пужацца перспектывы пераходу на беларускую мову, у прыватнасці, у вузах.
У маёй галіне мастацтва не распрацаваная тэрміналогія на беларускам. Зразумела, што там шмат французскага, ды англійскага, але... ўсе гэтыя "з прасоўваннем". Як ты, напрыклад перакладаеш "з прасоўваннем"?
 

filalana

New member
Бог ты мой! Ну нарэшце я знайшла для сябе адказ на пытанне, якім ужо даўно задаюся: скуль людзі бяруць у пачатковай школе заданні кшталту разабраць па частках словы "идти" ці "поіць".
Ды абдрукоўка там звычайная!
Вы ж паглядзіце, што дзеці праходзяць!
Ну, вот и посмотрела ))) Я, прямо скажу, с ре не сижу над учебниками, она сама все делает и приходит, если есть вопрос - тогда разбираемся. Мы болеем, может, учитель и сказала, что это описка в учебнике, но мы ж не в курсе, потому и разбираем :scratch:
 

Тасана

New member
Так, выпадкова ўзяла
цисты — цысты, яблыкі морскія(куды ціск будзе?)
альбо

центр симметрии — асяродак суразьмернасьці

Ніколі не думала, што центр гэта асяродак.
 

k_ja_ra

Well-known member
У маёй галіне мастацтва не распрацаваная тэрміналогія на беларускам.
наколькі мне вядома, у тваёй галіне мастацтва карыстаюцца французскай тэрміналогіяй.

адказваеш? Шукала, цікавілася?

Як я даведаюся, дзе там, а дзе сям прыбраць мяккі знак?
:) То бок пад распрацоўкай тэрміналогіі ты мела на ўвазе выданне нармальнымі накладамі і сучаным правапісам, калі раптам сучасным правапісам няма, слоўнікі з тэрміналогіяй. Правільна?
 

Тасана

New member
накольік мне вядома, у тваёй галіне мастацтва карыстаюцца французскай тэрміналогіяй.
Я ўжо спытала пра "прасощванне".Яшчэ перакладзі, калі ласка з рускай мовы "противовращение"

То бок пад распрацоўкай тэрміналогіі ты гэта мела на ўвазе выданне нармальнымі накладамі і сучаным правапісам, калі раптам сучасным правапісам няма, слоўнікі з тэрміналогіяй. Правільна?
Так, і распрацоўку тэрміналогіі ў тых галінах, дзе яна не распрацавана, бо нельга карыстацца тым, што распрацавана ў 1920-я гады, калі многіх з'яў увогуле не было.
 

k_ja_ra

Well-known member
Я ўжо спытала пра "прасощванне"
з прасоўваннем я не разумею пытання.
Як перакладаецца прасоўванне? продвіженіе, прыкладам.

Яшчэ перакладзі, калі ласка з рускай мовы "противовращение"
я не ведаю, у якім сэнсе яно ўжываецца, адкуль узялося і г.д. Калі даслоўна, з рускай: супрацькручэнне ці супрацьвярчэнне.

распрацоўку тэрміналогіі ў тых галінах, дзе яна не распрацавана
безумоўна, дарабляць штосьці ў працэсе давядзецца. Відавочна, што выплыве патрэба ў безлічы па сутнасці новых слоў і злучэнняў. Так заўжды і ў кожнай мове адбываецца. У беларускай гэта будзе ў большай ступені. Толькі і ўсяго.
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Сверху