Словакия для детей

Danlop

New member
Девочки. подскажите стоит ли ехать в Словакию летом с малышом:agree:
 

Big_mouse

New member
изучала долго данный вопрос. вывод-стоит...вопрос только в том, как туда добраться

раньше ходил поезд...он шел через словакию в чехию...а сейчас он идет через чехию в словакию...а это двое с половиной суток кажется...туда-обратно 5дней

самолет летает, только в некуррортную часть. если лететь самолетем, надо потом пол страны на поезде пересечь, чтобы по места добраться

на машине туда ехать сутки (это если с таможней повезет и она за пару часов пройдется...а если не повезет...да и не одну таможню пересечь надо...вобщем тут понятно...

ЗЫ отказалась от поездки из-за неудобств, связанных с проездом...а куррорты там суперские (поищите по отзывам. русские немцы туда часто ездят)

ЗЫЗЫ обзвонила штук 6 турфирм...никто ничего путного не предложил
 

kolesnikova

New member
Big_mouse написал(а):
а куррорты там суперские (поищите по отзывам. русские немцы туда часто ездят)

да, полностью согласна, курорты суперские!!!!!!!
мот в этом сезоне поезд какой пустят?
 

Danlop

New member
Спасибо. ближе к лету определимся. но мы рассматриваем поездку с турфирмой на автобусе.
 

Big_mouse

New member
Спасибо. ближе к лету определимся. но мы рассматриваем поездку с турфирмой на автобусе.
когда я интересовалась турфирмы возили туда не автобусом, а микроватобусам...т.е. это банальная маршрутка....
у меня ребенок с проблемами позвоночника...сутки в таких условиях точно не выседит(я спрашивала по поводу возможности раскладки кресел...ответили что скорее нет, чем да...и муж ростом 195 см...вобщем не подошло

ЗЫ по поезду будем отслеживать ситуацию...
 

Danlop

New member
Есть те кто везет автобусом. но лето они еще не планируют. мы контролируем эти фирмы. Я ездила раньше с Голубой птицей и Одисеей-тур.
 

k_ja_ra

Well-known member
Аказваецца, ёсць у нас тэма пра Славакію.:) Хоць і неактыўная.)

Надоечы вярнуліся са Славакіі.
Ездзілі машынай, з дзецьмі, па маршруце: Мінск-Кракаў-Браціслава-Вена-Будапешт-Высокія Татры (Славакія)-Люблін-Мінск.
У Татрах адпачывалі (калі можна так сказаць :) ) 7 дзён.

Уражанняў мора. Вельмі цікавая і камфортная для вандровак краіна. Блізкая мова, людзі, добрыя дарогі (за рэдкімі выняткамі), празрыстая сістэма аплаты за іх, смачная кухня, старажытныя замкі, файны аквапарк (Татраландыя) ну і чароўныя горы, само сабой.
Вельмі спадабалася. :)
 

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!
k_ja_ra,ой, увидела тему)
Подробности!
 

k_ja_ra

Well-known member
Anzhi, у нас былі 3 начоўкі ў Браціславе. Тры дні то бок. Адзін з якіх мы аддалі на Вену.
Вы, як памятаю, у Браціславу таксама збіраецеся. Таму пра яе крыху.
Я Браціславу люблю асобнай любоўю, бо з гэтым горадам у мяне звязаны кавалак жыцця. Невялікі, але істотны.) Я там жыла паўгода. І мне вельмі хацелася туды вярнуцца. ) Іншымі словамі, я да яе неаб'ектыўная. :)
Горад цікавы, хоць і быў заўжды крыху ў ценю Прагі.) Неяк гістарычна так склалася.
Там мы абгулялі увесь стары горад, збольшага ён традыцыйны для еўрапейскіх гарадоў ( ратуша, плошча перад ёй, гандлёвыя рады, касцёлы і г.д.), але яго адметнасцю (ці фішкай, як кажуць) з'яўляюцца малыя архітэктурныя формы, такія, прыкладам:



Таксама проста абавязковы для наведвання Браціслаўскі град, што побач са старым месцам - замак, які відаць фактычна з любой кропкі горада. Мала што град цікавы сам па сабе і там ёсць дзе пагуляць (і дзецям у тым ліку - ёсць дзіцячая пляцоўка ў тамтэйшым парку, мае, прыкладам, хоць і дарослыя ўжо, але па-ранейшаму горкамі-арэлямі не грэбуюць:), адтуль адкрываецца фантастычны від на горад і наваколле, бо замак палягае досыць высока над горадам.

Цікавы для наведвання таксама замак Дэвін (гэта ўсё у межах Браціславы) - гордасць славацкіх нацыянальна арыентаваных патрыётаў, сімвал славацкай дзяржаўнасці. Вялікая Маравія (Дэвін быў вялікамараўскай крэпасцю) лічыцца першай дзяржавай славакаў. Штосьці кшталту Полацакага княства для нас, як разумею.)
Замак стаіць на зліянні Маравы і Дуная. На самай -самай мяжы з Аўстрыяй. Яна, мяжа, праходзіць па рацэ.
А яшчэ на тэрыторыі замка Дэвін можна пагуляць вось у такія шахматы :)



Для дзяцей у Браціславе магу параіць проста чароўны дзіцячы цэнтр каля гандлёвага цэнтра Bory Mall, на які мы натрапілі выпадкова, бо проста побач жылі і праязджалі міма.
Урэшце, там можна сумясціць пакупкі для мамы і забаўлялкі для дзяцей. Але асабіста мне было банальна лянота хадзіць па крамах, таму нічога не скажу не па цэнах, ні па асартыменце прысутнага там. Але цэнтр вялікі і як разумею, папулярныў браціслаўцаў.
Дык вось там за 2 еўра гадзіна (плаціцца на выхадзе за фактычны час) дзеці могуць выгуляцца, накатацца, налазіцца па самае не магу - да іх паслуг агромністы проста лазалкавы гарадок з убудаваным у яго цюбінгам (катанне на камерах па адмысловай горцы), мора арэляў, іншых атракцыёнаў. Мае былі проста ў захапленні. :) Неяк так гэта выглядае:



Гэта што да Браціславы.
Пра Татры трэба асобна пісаць.)

Пару словаў пра Вену. (вы ж, па-мойму, і туды збіраліся?) Дык вось калі вы туды на адзін дзень і болей па Аўстрыі не будзеце ездзіць, едзьце бясплатнай дарогай. Яна ёсць і яна чароўная.) Праз аўстрыйскія пасёлкі з вузенькімі старажытнымі гарадскімі брамамі, пад якімі вы будзеце праязджаць. Там усяго 60 з капейкамі км да Вены. І не стоміцеся і атрымаеце ўяўленне аб аўстрыйкая правінцыі. :) Нам дарога гэтая вельмі спадабалася.)
Да таго ж з аплатай дарог у Аўстрыі нейкі галаўны боль. Я так да канца і не разабралася, дзе гэтыя віньеткі купляць, куды і як правільна налепліваць і г.д. Так што ў гэтай бясплатнай дарозе спрэс плюсы.) Для мяне прынамсі.)
 
Последнее редактирование:

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!
Спасибо!!!
Хорошая мысль про виньетку Австрии.. я знаю, где ее покупать (в любом магазинчике-заправке), но нам там ехать 60 до Вены и на след. день 80 от нее в Чехию... поедем по бесплатным)))) красивым дорогам, в Австрии они точно хорошие

Жду про Татры))

Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
А просто где-то купались?
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
k_ja_ra, вельмі радая, што вам спадабалася! Мы ж у Браціславе так і не былі дагэтуль... Чакаю пра Татры і астатняе :)
 

k_ja_ra

Well-known member
Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
Так.) Менавіта так. Маёй старэйшай ужо, праўда, 12 ёсць. Але мы ўзялі грэх на душу і сказалі, што яшчэ толькі будзе.:)
Мы паехалі ў 16.00. Да 20.00 былі без сілаў ужо. ) Муж дык увогуле ногі да мазоляў пасціраў, бегаючы знізу ўверх. ))) Па сёння з пластырам ходзіць і кульгае крыху.)))) Так што пасля 16.00 - гэта вельмі добры варыянт. І сонца не так паліць, і людзей меней (яны паступова пасля 16.00 сыходзяць) і танней крыху. Самыя класныя горкі - з лодачкамі. Гэта проста клас! І пасля 17.00 чакаць іх не трэба ўжо зусім. Катайся - не хачу.
І басікі з гідрамасажамі ва ўсе кропкі цела - фантастыка. Астрал поўны. :)

Татры - чароўныя. :)
Мы хадзілі па наступных маршрутах:
1) Штрбске плесо - Вадапад Скок (уключаючы плесо над скокам, гэта крыху вышэй над вадападам)
2) Стары Смакавец - Гребенок (лановкой - канатной дарогай па славацку) а там па маршрутах згодна з указальнікамі да вадападаў - іх тры: Обровскі, Длгі, вадапад Студзёнага патоку.
3) Татранская Ломніца - Скальнатэ (скалістае) плесо- Ломніцкае седло. Гэта, адна з самых цікавых частак паездкі. Там цэлая сукупнасць канатных дарог (лановак). Спачатку на вагончыку з Татранскай Ломніцы да "станцыі" Start. Там перасадка на наступную лановку: Старт - Скальнатэ плесо. Ад плеса (плесо - возера) можна вагончыкам падняцца на самую-самую вяршыню 2 634 м на так званы Ломніцкі шціт, а можна двухмясцовай сядзелкавай лановкай (ногі вісяць, як кажуць мае дзеці) на так званае Ломніцкае седло - гэта прыкладна пасярэдзіне паміж плесам і шцітом. Шчыра скажу - на шціт мы не паехалі. Я толькі фоткі ў нэце паглядзела - і мне ўжо кепска зрабілася. Вагончык едзе проста над прорвай (пропастью). У нікуды.:) У аблокі.) Ітам аглядная пляцоўка. Як я зразумела, там нават пахадзіць нельга. Толькі на пляцоўцы пастаяць. Я вышыні баюся. Прычым, як аказалася, не па дробязі, таму туды першапачаткова не планавалі. А вось на Ломніцке седло падняліся і там крыху прайшліся па адным з маршрутаў. Недалёка, праўда. Чыста прайшліся і вярнуліся. І шчыра - мне хапіла.) Вышыня каласальная. Як з самалёта від. І вяршыні гор толькі вакол. У аблоках зноў жа. Малодшая мая ўсё радавалася - марыла пабываць у аблоках.) Я са сваёй фобіяй там ледзь хадзіла.)))
Каля Скальнатэ плесо таксама класна. Пагуляць, прайціся зноў жа ўздоўж якога-небудзь машрута. Там ужо не страшна і проста цікава.)
Назад мы спусціліся да Старта (станцыя лановкі, памятаем). А ад яго паехалі на спецыяльных горных карах уніз па асфальтавай дарозе даўжынёй 2.5 км і агульным спускам на вышыні на 300 м. Вось гэта было проста апафеозам! Не перадаць словамі, як здорава! :)
Такім чынам, мая парада: браць квіткі ў Татранскай ломніцы уверх да Скальнатэ плесо, а ўніз да Старта і далей на кары. Там ёсць такі набор. Калі трэба, магу адшукаць фота з цэннікамі, дзе гэта ўсё відаць. Бо на месцы, мы, калі шчыра, вельмі доўга разбіраліся. :)
Квіткі на Ломніцке седло ці Ломніцкі шціт бяруцца і аплачваюцца асобна. На Ломніцке седло можна купіць ужо ўверсе, а не адразу ўнізе. Ці мала, надвор'е сапсуецца ці настрою не будзе.
Дарэчы пра надвор'е. Мы ў першы ж дзень згарэлі ўшчэнд.:) Гэта я балалайка. І ведала ж, што ў гарах яшчэ хутчэй чым на моры загараеш, таму нават крэм з сабой брала, а вось затупіла ў выніку. Было не горача ў першы дзень, таму промні сонца ніяк не адчуваліся і не жарылі скуру. Але сонца сонцам застаецца. І мы толькі ўвечары пабачылі і адчулі наступствы ўласнай тупасці. Ікры ног, рукі пагарэлі. А вушы ў дзяцей (ззаду, што з кепак тырчаць) ажно валдырамі пайшлі. Так што будзьце пільнымі і адзявайцеся, як належыць. А то я ўсё здзіўлялася ў першы дзень, што народ адзеты з ног да галавы ходзіць, а не як мы ў майках шортах.:)
З іншага боку тэмпература чым вышэй у горы - тым апускаецца.
На тым жа Ломніцкім седле яна была +16, на шціце +8, каля Скальнатэ плесо - каля 20. А ўнізе (Татранская Ломніца) +26. ) Гэта там на табло ўсё гэта паказвалася.)
Так што вятроўкі з сабой лепей увесь час мець. :)
Ну і апошні наш маршрут
4) Штрбске плесо - Попрадске плесо. Толькі стартаваць менавіта ад Штрбскага плеса трэба. Там файнымі ляснымі горнымі сцежкамі ідзеш. Бо калі ад прыпынку на трасе Попрадске плесо ісці - там асфальт увесь час. А хочацца такі аўтэнтычнасці. :)

Увогуле, калі вы загадзя праз інтэрнет там усё на памяць не вывучылі :), то каб зарыентавацца/разабрацца на месцы, лепей за ўсё, як па мне, у першы ж дзень ехаць на Штрбске плесо. Там зайсці ў Інфармацыю - набраць мапаў і інфармацыйных буклетаў і пайсці па адным з мартшрутаў. А далей ужо планаваць паходы/паездкі зыходзячы з атрыманай інфармацыі. Мне так прасцей, чым у Мінску расшукваць інфармацыю, не ўяўляючы нават, пра што гаворка. :)

Яшчэ мы ездзілі ў пячоры. Лядовую Добшынскую і найбліжэйшую ад Новай Лесны - Бялянскую сталактытавую. Апошняя не вельмі халодная. Вятроўкі будзе досыць. А ў лядовую уцяпляйцеся. Без пальчатак абысціся можна, а без нармальных куртак, НЕ вятровак - будзе швах. :) Вельмі цікава. Каля Бялянскай пячоры ёсць вяровачны гарадок для дзяцей. Вось прам каля паркоўкі - так што не прапусціце. Таму плануйце туды паезду не па абедзе, а раніцаю. Каб і пагуляць спакойна і ў пячору трапіць і дзецям там даць пагуляцца. А то мы прыехалі ў другой палове дня, пра вяровачны гарадок не ведаючы, але дзеці ўбачылі - і давай гаманіць, што палезем. У выніку усё напаўбегам было.) І пячора і вяровачны гарадок. Бо ён да 18.00 працуе.

=======================

О!!!! Так!!! Вялікі асабісты дзякуй фарумчанцы Вишенка. :) За парады, інструкцыі, дапамогу, натхненне і г.д. :)
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
k_ja_ra, вельмі крута вы ў Татрах "адпачылі"! :) Ажно самой зноўку туды схацелася...
 

k_ja_ra

Well-known member
Вишенка, ой, адпачылі.)))) Гэта я яшчэ пра Спішскі град не расказала. :))))))) Думала, і мае мяне заб'юць і я ўсіх пазабіваю.)))
І добра, што мы на Скок у першы ж дзень пайшлі. Потым бы мае мяне ўжо сырой бы з'елі.) А так...яшчэ свежанькія, бадзёрыя.:)
У Славацкі рай мы не паехалі. :) Дакладней, не пайшлі там лазіць, бо ў пячору ж ездзілі. Старэйшая лесвіцы на фота пабачыла, узгадала, як у парку Тарзан у Сігулдзе на падобнай завісла - ні ўніз ні ўверх.)))) і як мы з мужам не ведалі, як яе адтуль зняць, і сказала - не, без мяне.))))
А ў цэлым файна. ) Хаця стаміліся. Маральна. Усё ж выматваюць вандроўкі па чужых краінах, без мовы, без ведання. Паркоўкі гэтыя, аплаты дарог... Сварыліся бясконца.))) То заблукаем, то навігатар дарогу ў чыстым полі (так-так, не жартую) паказвае, то 2 вуліцы з адной і той жа назвай (!!!) у Будапешце, і мы само сабой прыехалі не на тую. ))) Цырк, далібог. ) То заторы. Столькі парадоксаў і цудаў вакол. :)
 

Вишенка

волшебница
Гэта я яшчэ пра Спішскі град не расказала. )))) Думала, і мае мяне заб'юць і я ўсіх пазабіваю.)))
распавядай! :) Мы пакуль падняліся з ніжняй паркоўкі ў Спішскі град, мае са мной перасталі размаўляць... :)))
і сказала - не, без мяне.))))
Правільны падыход! Бо назад там дарогі няма...

то навігатар дарогу ў чыстым полі (так-так, не жартую) паказвае
Мы калі па гарах праз Славацкі Рай у пячору ехалі, навігатар усё прапаноўваў нам збочыць управа... і гэта на серпанціне :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
Ой, зараз перачытала.
Мы ўсяго 57 заплацілі. На двое дарослых, двое дзяцей. Сямейны (2+1) 48 еўра плюс даплата за другое дзіця 9. Разам 57. Але гэта пасля 16.00.
Я баялася на цэлы дзень ехаць. У памяці аквапаркі, дзе няма куды падзецца ад сонца. А мы ўсе белыя і згараем ў момант. Але ў Татраландыі проста агромністая зона адпачынку ёсць. З шэзлонгамі і парасонамі. Проста нечакана агромністая. Хаця фіг ведае, можа ў пік сезона і яна не спраўляецца... Мы такі былі ў чэрвені, у будні дзень і пасля 16.00. Аквапарк працуе да 21.00.

распавядай! Мы пакуль падняліся з ніжняй паркоўкі ў Спішскі град, мае са мной перасталі размаўляць...
Тая ж фігня, Джульетта.))))
Прычым я ж чытала твой расповед. Але зразумела так, што вы сталі недзе ў левым месцы і таму так здарылася. ) А мы-то як прыстойныя на паркінгу. ))) Як мае быць. Касы, усё такое. Мне яшчэ цётачка распавяла, што вось можна збоку ў брамку ўвайсці і не трэба будзе ўвесь град (ну як вы) абыходзіць. Угу....
Было 30 градусаў у той дзень. Я такога жаху у сваім жыцці не бачыла. Пар з зямлі прама ішоў. Як у лазні. Як у пустыні, напэўна, але менавіта вільготнае гарачае паветра. Ці то ад някошанай высокай травы, ці то яшчэ ад чаго... Бывала горача, так, цяжка бывала. Але тааааак... Плюс папрашайкі нейкія дарогай.
Пакуль дайшлі, думала, сэрца спыніцца. Вельмі цяжка, вельмі... Мы ў выніку нават не пайшлі глядзець экспазіцыі ніякія. Проста абышлі замак, і тое не з усіх бакоў, зайшлі унутр. Пафоткалі. Пасядзелі у цяньку. Аддыхаліся (прычым на гэта, аддыхацца, напэўна, паўгадзіны сышло, ніяк не маглі у сябе прыйсці) і пайшлі назад.
Я па шчырасці так і не ўцяміла, як народ на тую бліжэйшую паркоўку трапляе. Як і адкуль туды дарога ідзе. Можа з аўтамагістралі? Мы проста з іншага боку ехалі. З боку Добшынскай пячоры.

Карацей, хто там будзе, не спыняйцеся на першай паркоўцы, якую ўбачыце! І не купляйцеся на тое, што нібыта замак - вунь жа ён, побач зусім і што вунь жа касы нават тут ёсць. Гэта падманліва. Там можна канцы аддаць, пакуль дойдзеш, калі ў спякоту ісці. Можа ў пахмурны дзень і нармальна - а так, завал. Проста завал.:)

Мы потым на паркоўцы усіх адгаворвалі ісці і раілі шукаць заезд на іншую на парадак бліжэйшую паркоўку.:)


Хорошая мысль про виньетку Австрии.. я знаю, где ее покупать (в любом магазинчике-заправке)
Я проста ў тэме суседняга раздзела форума выпадкова прачытала, што народ заплаціў штраф 120 еўра за адсутную віньетку ў 500м (!!!) ад мяжы. Так разумею, што народ не планаваў без віньеткі ездзіць, проста не паспеў зарыентавацца ці запраўку прапусціў, ці яе, запраўкі, і не было на гэтых 500м. Неяк уразілася. І чарговы раз пераканалася, як правільна зрабіла, пакалупаўшыся і разабраўшыся -такі з гэтымі дарогамі.
Проста ніхто не піша пра бясплатныя. І так, каб знайсці мапу, на якой - вось платныя, вось бясплатныя, дык і не знойдзеш. Відаць, па змоўчанні лічыцца, што ўсе ў тэме і ўсе ўсё ведаюць.
У Будапешт (з Браціславы) мы ў выніку таксама па бясплатнай паехалі. Бо таксама на дзень (суткі) толькі, дый ад Булапешта наша дарога ўсё адно пралягала не па аўтамагістралі. Вырашылі сэканоміць і тут 10 еўра.:)
 
Последнее редактирование:

Вишенка

волшебница
Было 30 градусаў у той дзень.
Во, тое самае! :) Мае, праўда, мне ўсё даравалі за келіх піва і марожанае :)))

Хаця стаміліся. Маральна. Усё ж выматваюць вандроўкі па чужых краінах, без мовы, без ведання. Паркоўкі гэтыя, аплаты дарог...
Гэта ж усё прыгоды :) Вось нас у Іспаніі аднойчы ўвечары на чужым падземным паркінгу на ключ закрылі ;) Затое ёсць што ўспомніць! :)))
 

k_ja_ra

Well-known member
Мае, праўда, мне ўсё даравалі за келіх піва і марожанае
угу.... мае не прадаюцца! :)))))

Калі сур'ёзна, я і сама была без сілаў. :)
Ну дый ладна.)
Ржалі потым толькі.) Думаю, яны мне гэты Спішскі град доўга яшчэ будуць згадваць.)))
А вось Кежмарок пракаціў.) Мы там былі нядоўга, хадзілі нямнога, таму марозіва хапіла, каб не бухцелі.))))

Гэта ж усё прыгоды Вось нас у Іспаніі аднойчы ўвечары на чужым падземным паркінгу на ключ закрылі Затое ёсць што ўспомніць!
))) Гэта так. Але пакуль гэта стане прыгодамі, трэба трохі часу.)
А пакуль была сказала - усё, гэта паездка была апошняй. ))) І вы стамілі сваім енкам і галаўны боль гэты, які збольшага толькі мой.)
Ляціце самалётам і ляжыце суткамі на пляжы, раз так. :)

====================

Цікавая спасылка па тэме галінкі: Словакия, Братислава: исторический фестиваль коронации


Дарэчы, на адзін з канцэртаў фестывалю «Вива, музыка!» на ратушнай плошчы
мы якраз патрапілі.) Дзіцячыя харавыя калектывы выступалі. :)
 
Последнее редактирование:

Anzhi

Она идет по жизни смеясь!
Калі трэба, магу адшукаць фота з цэннікамі, дзе гэта ўсё відаць. Бо на месцы, мы, калі шчыра, вельмі доўга разбіраліся.
Было бы здорово)))

погода у вас была без дождей?

Девочки, а вы пещер и замков координаты забивали в навигатор? или по карте ехали))

покупаться в озерах где-то там можно?
 

Magda

Well-known member
забивали в навигатор
Не знаю, как со Словакией. но вот с нашим регионом получилось вот так:

Рекламирую всем любителям трекинга и гор бесплатный навигатор maps.ME (между прочим отечественный).
Скачала, дальше скачиваешь нужные карты по регионам, а не целых стран. Они очень маленькие из-за этого.
Как автонавигатор он хуже навитела,
НООО. Ездили мы на хайкинг в одну очень горную область. Так вот навител пеших троп не знал.
А maps.Me имел в наличии большинство троп, пещер, ущелий и прочих туристских няшек. И когда мы в сплошной дождь с видимостью 50 метров чуток заблудились на горе то, потеряв нужную тропу, он нас реально СПАС :)
Кстати касательно ПОЛЬСКИХ Татр даже Навител знает все тропы, тоже помог конкретно один раз и многие тур няшки.
 
Сверху