изучала долго данный вопрос. вывод-стоит...вопрос только в том, как туда добраться
раньше ходил поезд...он шел через словакию в чехию...а сейчас он идет через чехию в словакию...а это двое с половиной суток кажется...туда-обратно 5дней
самолет летает, только в некуррортную часть. если лететь самолетем, надо потом пол страны на поезде пересечь, чтобы по места добраться
на машине туда ехать сутки (это если с таможней повезет и она за пару часов пройдется...а если не повезет...да и не одну таможню пересечь надо...вобщем тут понятно...
ЗЫ отказалась от поездки из-за неудобств, связанных с проездом...а куррорты там суперские (поищите по отзывам. русские немцы туда часто ездят)
ЗЫЗЫ обзвонила штук 6 турфирм...никто ничего путного не предложил

kolesnikova
New member
Big_mouse написал(а):а куррорты там суперские (поищите по отзывам. русские немцы туда часто ездят)
да, полностью согласна, курорты суперские!!!!!!!
мот в этом сезоне поезд какой пустят?
когда я интересовалась турфирмы возили туда не автобусом, а микроватобусам...т.е. это банальная маршрутка....Спасибо. ближе к лету определимся. но мы рассматриваем поездку с турфирмой на автобусе.
у меня ребенок с проблемами позвоночника...сутки в таких условиях точно не выседит(я спрашивала по поводу возможности раскладки кресел...ответили что скорее нет, чем да...и муж ростом 195 см...вобщем не подошло
ЗЫ по поезду будем отслеживать ситуацию...
Аказваецца, ёсць у нас тэма пра Славакію.
Хоць і неактыўная.)
Надоечы вярнуліся са Славакіі.
Ездзілі машынай, з дзецьмі, па маршруце: Мінск-Кракаў-Браціслава-Вена-Будапешт-Высокія Татры (Славакія)-Люблін-Мінск.
У Татрах адпачывалі (калі можна так сказаць
) 7 дзён.
Уражанняў мора. Вельмі цікавая і камфортная для вандровак краіна. Блізкая мова, людзі, добрыя дарогі (за рэдкімі выняткамі), празрыстая сістэма аплаты за іх, смачная кухня, старажытныя замкі, файны аквапарк (Татраландыя) ну і чароўныя горы, само сабой.
Вельмі спадабалася.

Anzhi, у нас былі 3 начоўкі ў Браціславе. Тры дні то бок. Адзін з якіх мы аддалі на Вену.
Вы, як памятаю, у Браціславу таксама збіраецеся. Таму пра яе крыху.
Я Браціславу люблю асобнай любоўю, бо з гэтым горадам у мяне звязаны кавалак жыцця. Невялікі, але істотны.) Я там жыла паўгода. І мне вельмі хацелася туды вярнуцца. ) Іншымі словамі, я да яе неаб'ектыўная.
Горад цікавы, хоць і быў заўжды крыху ў ценю Прагі.) Неяк гістарычна так склалася.
Там мы абгулялі увесь стары горад, збольшага ён традыцыйны для еўрапейскіх гарадоў ( ратуша, плошча перад ёй, гандлёвыя рады, касцёлы і г.д.), але яго адметнасцю (ці фішкай, як кажуць) з'яўляюцца малыя архітэктурныя формы, такія, прыкладам:

Таксама проста абавязковы для наведвання Браціслаўскі град, што побач са старым месцам - замак, які відаць фактычна з любой кропкі горада. Мала што град цікавы сам па сабе і там ёсць дзе пагуляць (і дзецям у тым ліку - ёсць дзіцячая пляцоўка ў тамтэйшым парку, мае, прыкладам, хоць і дарослыя ўжо, але па-ранейшаму горкамі-арэлямі не грэбуюць
, адтуль адкрываецца фантастычны від на горад і наваколле, бо замак палягае досыць высока над горадам.
Цікавы для наведвання таксама замак Дэвін (гэта ўсё у межах Браціславы) - гордасць славацкіх нацыянальна арыентаваных патрыётаў, сімвал славацкай дзяржаўнасці. Вялікая Маравія (Дэвін быў вялікамараўскай крэпасцю) лічыцца першай дзяржавай славакаў. Штосьці кшталту Полацакага княства для нас, як разумею.)
Замак стаіць на зліянні Маравы і Дуная. На самай -самай мяжы з Аўстрыяй. Яна, мяжа, праходзіць па рацэ.
А яшчэ на тэрыторыі замка Дэвін можна пагуляць вось у такія шахматы

Для дзяцей у Браціславе магу параіць проста чароўны дзіцячы цэнтр каля гандлёвага цэнтра Bory Mall, на які мы натрапілі выпадкова, бо проста побач жылі і праязджалі міма.
Урэшце, там можна сумясціць пакупкі для мамы і забаўлялкі для дзяцей. Але асабіста мне было банальна лянота хадзіць па крамах, таму нічога не скажу не па цэнах, ні па асартыменце прысутнага там. Але цэнтр вялікі і як разумею, папулярныў браціслаўцаў.
Дык вось там за 2 еўра гадзіна (плаціцца на выхадзе за фактычны час) дзеці могуць выгуляцца, накатацца, налазіцца па самае не магу - да іх паслуг агромністы проста лазалкавы гарадок з убудаваным у яго цюбінгам (катанне на камерах па адмысловай горцы), мора арэляў, іншых атракцыёнаў. Мае былі проста ў захапленні.
Неяк так гэта выглядае:

Гэта што да Браціславы.
Пра Татры трэба асобна пісаць.)
Пару словаў пра Вену. (вы ж, па-мойму, і туды збіраліся?) Дык вось калі вы туды на адзін дзень і болей па Аўстрыі не будзеце ездзіць, едзьце бясплатнай дарогай. Яна ёсць і яна чароўная.) Праз аўстрыйскія пасёлкі з вузенькімі старажытнымі гарадскімі брамамі, пад якімі вы будзеце праязджаць. Там усяго 60 з капейкамі км да Вены. І не стоміцеся і атрымаеце ўяўленне аб аўстрыйкая правінцыі.
Нам дарога гэтая вельмі спадабалася.)
Да таго ж з аплатай дарог у Аўстрыі нейкі галаўны боль. Я так да канца і не разабралася, дзе гэтыя віньеткі купляць, куды і як правільна налепліваць і г.д. Так што ў гэтай бясплатнай дарозе спрэс плюсы.) Для мяне прынамсі.)

Последнее редактирование:
Спасибо!!!
Хорошая мысль про виньетку Австрии.. я знаю, где ее покупать (в любом магазинчике-заправке), но нам там ехать 60 до Вены и на след. день 80 от нее в Чехию... поедем по бесплатным)))) красивым дорогам, в Австрии они точно хорошие
Жду про Татры))
Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
А просто где-то купались?

Так.) Менавіта так. Маёй старэйшай ужо, праўда, 12 ёсць. Але мы ўзялі грэх на душу і сказалі, што яшчэ толькі будзе.Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
Мы паехалі ў 16.00. Да 20.00 былі без сілаў ужо. ) Муж дык увогуле ногі да мазоляў пасціраў, бегаючы знізу ўверх. ))) Па сёння з пластырам ходзіць і кульгае крыху.)))) Так што пасля 16.00 - гэта вельмі добры варыянт. І сонца не так паліць, і людзей меней (яны паступова пасля 16.00 сыходзяць) і танней крыху. Самыя класныя горкі - з лодачкамі. Гэта проста клас! І пасля 17.00 чакаць іх не трэба ўжо зусім. Катайся - не хачу.
І басікі з гідрамасажамі ва ўсе кропкі цела - фантастыка. Астрал поўны.
Татры - чароўныя.
Мы хадзілі па наступных маршрутах:
1) Штрбске плесо - Вадапад Скок (уключаючы плесо над скокам, гэта крыху вышэй над вадападам)
2) Стары Смакавец - Гребенок (лановкой - канатной дарогай па славацку) а там па маршрутах згодна з указальнікамі да вадападаў - іх тры: Обровскі, Длгі, вадапад Студзёнага патоку.
3) Татранская Ломніца - Скальнатэ (скалістае) плесо- Ломніцкае седло. Гэта, адна з самых цікавых частак паездкі. Там цэлая сукупнасць канатных дарог (лановак). Спачатку на вагончыку з Татранскай Ломніцы да "станцыі" Start. Там перасадка на наступную лановку: Старт - Скальнатэ плесо. Ад плеса (плесо - возера) можна вагончыкам падняцца на самую-самую вяршыню 2 634 м на так званы Ломніцкі шціт, а можна двухмясцовай сядзелкавай лановкай (ногі вісяць, як кажуць мае дзеці) на так званае Ломніцкае седло - гэта прыкладна пасярэдзіне паміж плесам і шцітом. Шчыра скажу - на шціт мы не паехалі. Я толькі фоткі ў нэце паглядзела - і мне ўжо кепска зрабілася. Вагончык едзе проста над прорвай (пропастью). У нікуды.
Каля Скальнатэ плесо таксама класна. Пагуляць, прайціся зноў жа ўздоўж якога-небудзь машрута. Там ужо не страшна і проста цікава.)
Назад мы спусціліся да Старта (станцыя лановкі, памятаем). А ад яго паехалі на спецыяльных горных карах уніз па асфальтавай дарозе даўжынёй 2.5 км і агульным спускам на вышыні на 300 м. Вось гэта было проста апафеозам! Не перадаць словамі, як здорава!
Такім чынам, мая парада: браць квіткі ў Татранскай ломніцы уверх да Скальнатэ плесо, а ўніз да Старта і далей на кары. Там ёсць такі набор. Калі трэба, магу адшукаць фота з цэннікамі, дзе гэта ўсё відаць. Бо на месцы, мы, калі шчыра, вельмі доўга разбіраліся.
Квіткі на Ломніцке седло ці Ломніцкі шціт бяруцца і аплачваюцца асобна. На Ломніцке седло можна купіць ужо ўверсе, а не адразу ўнізе. Ці мала, надвор'е сапсуецца ці настрою не будзе.
Дарэчы пра надвор'е. Мы ў першы ж дзень згарэлі ўшчэнд.
З іншага боку тэмпература чым вышэй у горы - тым апускаецца.
На тым жа Ломніцкім седле яна была +16, на шціце +8, каля Скальнатэ плесо - каля 20. А ўнізе (Татранская Ломніца) +26. ) Гэта там на табло ўсё гэта паказвалася.)
Так што вятроўкі з сабой лепей увесь час мець.
Ну і апошні наш маршрут
4) Штрбске плесо - Попрадске плесо. Толькі стартаваць менавіта ад Штрбскага плеса трэба. Там файнымі ляснымі горнымі сцежкамі ідзеш. Бо калі ад прыпынку на трасе Попрадске плесо ісці - там асфальт увесь час. А хочацца такі аўтэнтычнасці.
Увогуле, калі вы загадзя праз інтэрнет там усё на памяць не вывучылі
Яшчэ мы ездзілі ў пячоры. Лядовую Добшынскую і найбліжэйшую ад Новай Лесны - Бялянскую сталактытавую. Апошняя не вельмі халодная. Вятроўкі будзе досыць. А ў лядовую уцяпляйцеся. Без пальчатак абысціся можна, а без нармальных куртак, НЕ вятровак - будзе швах.
=======================
О!!!! Так!!! Вялікі асабісты дзякуй фарумчанцы Вишенка.
Последнее редактирование:
Вишенка, ой, адпачылі.)))) Гэта я яшчэ пра Спішскі град не расказала.
)))))) Думала, і мае мяне заб'юць і я ўсіх пазабіваю.)))
І добра, што мы на Скок у першы ж дзень пайшлі. Потым бы мае мяне ўжо сырой бы з'елі.) А так...яшчэ свежанькія, бадзёрыя.
У Славацкі рай мы не паехалі.
Дакладней, не пайшлі там лазіць, бо ў пячору ж ездзілі. Старэйшая лесвіцы на фота пабачыла, узгадала, як у парку Тарзан у Сігулдзе на падобнай завісла - ні ўніз ні ўверх.)))) і як мы з мужам не ведалі, як яе адтуль зняць, і сказала - не, без мяне.))))
А ў цэлым файна. ) Хаця стаміліся. Маральна. Усё ж выматваюць вандроўкі па чужых краінах, без мовы, без ведання. Паркоўкі гэтыя, аплаты дарог... Сварыліся бясконца.))) То заблукаем, то навігатар дарогу ў чыстым полі (так-так, не жартую) паказвае, то 2 вуліцы з адной і той жа назвай (!!!) у Будапешце, і мы само сабой прыехалі не на тую. ))) Цырк, далібог. ) То заторы. Столькі парадоксаў і цудаў вакол.
І добра, што мы на Скок у першы ж дзень пайшлі. Потым бы мае мяне ўжо сырой бы з'елі.) А так...яшчэ свежанькія, бадзёрыя.
У Славацкі рай мы не паехалі.
А ў цэлым файна. ) Хаця стаміліся. Маральна. Усё ж выматваюць вандроўкі па чужых краінах, без мовы, без ведання. Паркоўкі гэтыя, аплаты дарог... Сварыліся бясконца.))) То заблукаем, то навігатар дарогу ў чыстым полі (так-так, не жартую) паказвае, то 2 вуліцы з адной і той жа назвай (!!!) у Будапешце, і мы само сабой прыехалі не на тую. ))) Цырк, далібог. ) То заторы. Столькі парадоксаў і цудаў вакол.
распавядай!Гэта я яшчэ пра Спішскі град не расказала. )))) Думала, і мае мяне заб'юць і я ўсіх пазабіваю.)))
Правільны падыход! Бо назад там дарогі няма...і сказала - не, без мяне.))))
Мы калі па гарах праз Славацкі Рай у пячору ехалі, навігатар усё прапаноўваў нам збочыць управа... і гэта на серпанцінето навігатар дарогу ў чыстым полі (так-так, не жартую) паказвае
Ой, зараз перачытала.Татраландия - семейный 57евро плюс на второго ребенка? Туда на сколько полдня, думаю, выше крыши?
Мы ўсяго 57 заплацілі. На двое дарослых, двое дзяцей. Сямейны (2+1) 48 еўра плюс даплата за другое дзіця 9. Разам 57. Але гэта пасля 16.00.
Я баялася на цэлы дзень ехаць. У памяці аквапаркі, дзе няма куды падзецца ад сонца. А мы ўсе белыя і згараем ў момант. Але ў Татраландыі проста агромністая зона адпачынку ёсць. З шэзлонгамі і парасонамі. Проста нечакана агромністая. Хаця фіг ведае, можа ў пік сезона і яна не спраўляецца... Мы такі былі ў чэрвені, у будні дзень і пасля 16.00. Аквапарк працуе да 21.00.
Тая ж фігня, Джульетта.))))распавядай! Мы пакуль падняліся з ніжняй паркоўкі ў Спішскі град, мае са мной перасталі размаўляць...
Прычым я ж чытала твой расповед. Але зразумела так, што вы сталі недзе ў левым месцы і таму так здарылася. ) А мы-то як прыстойныя на паркінгу. ))) Як мае быць. Касы, усё такое. Мне яшчэ цётачка распавяла, што вось можна збоку ў брамку ўвайсці і не трэба будзе ўвесь град (ну як вы) абыходзіць. Угу....
Было 30 градусаў у той дзень. Я такога жаху у сваім жыцці не бачыла. Пар з зямлі прама ішоў. Як у лазні. Як у пустыні, напэўна, але менавіта вільготнае гарачае паветра. Ці то ад някошанай высокай травы, ці то яшчэ ад чаго... Бывала горача, так, цяжка бывала. Але тааааак... Плюс папрашайкі нейкія дарогай.
Пакуль дайшлі, думала, сэрца спыніцца. Вельмі цяжка, вельмі... Мы ў выніку нават не пайшлі глядзець экспазіцыі ніякія. Проста абышлі замак, і тое не з усіх бакоў, зайшлі унутр. Пафоткалі. Пасядзелі у цяньку. Аддыхаліся (прычым на гэта, аддыхацца, напэўна, паўгадзіны сышло, ніяк не маглі у сябе прыйсці) і пайшлі назад.
Я па шчырасці так і не ўцяміла, як народ на тую бліжэйшую паркоўку трапляе. Як і адкуль туды дарога ідзе. Можа з аўтамагістралі? Мы проста з іншага боку ехалі. З боку Добшынскай пячоры.
Карацей, хто там будзе, не спыняйцеся на першай паркоўцы, якую ўбачыце! І не купляйцеся на тое, што нібыта замак - вунь жа ён, побач зусім і што вунь жа касы нават тут ёсць. Гэта падманліва. Там можна канцы аддаць, пакуль дойдзеш, калі ў спякоту ісці. Можа ў пахмурны дзень і нармальна - а так, завал. Проста завал.
Мы потым на паркоўцы усіх адгаворвалі ісці і раілі шукаць заезд на іншую на парадак бліжэйшую паркоўку.
Я проста ў тэме суседняга раздзела форума выпадкова прачытала, што народ заплаціў штраф 120 еўра за адсутную віньетку ў 500м (!!!) ад мяжы. Так разумею, што народ не планаваў без віньеткі ездзіць, проста не паспеў зарыентавацца ці запраўку прапусціў, ці яе, запраўкі, і не было на гэтых 500м. Неяк уразілася. І чарговы раз пераканалася, як правільна зрабіла, пакалупаўшыся і разабраўшыся -такі з гэтымі дарогамі.Хорошая мысль про виньетку Австрии.. я знаю, где ее покупать (в любом магазинчике-заправке)
Проста ніхто не піша пра бясплатныя. І так, каб знайсці мапу, на якой - вось платныя, вось бясплатныя, дык і не знойдзеш. Відаць, па змоўчанні лічыцца, што ўсе ў тэме і ўсе ўсё ведаюць.
У Будапешт (з Браціславы) мы ў выніку таксама па бясплатнай паехалі. Бо таксама на дзень (суткі) толькі, дый ад Булапешта наша дарога ўсё адно пралягала не па аўтамагістралі. Вырашылі сэканоміць і тут 10 еўра.
Последнее редактирование:
Во, тое самае!Было 30 градусаў у той дзень.
Гэта ж усё прыгодыХаця стаміліся. Маральна. Усё ж выматваюць вандроўкі па чужых краінах, без мовы, без ведання. Паркоўкі гэтыя, аплаты дарог...
угу.... мае не прадаюцца!Мае, праўда, мне ўсё даравалі за келіх піва і марожанае
Калі сур'ёзна, я і сама была без сілаў.
Ну дый ладна.)
Ржалі потым толькі.) Думаю, яны мне гэты Спішскі град доўга яшчэ будуць згадваць.)))
А вось Кежмарок пракаціў.) Мы там былі нядоўга, хадзілі нямнога, таму марозіва хапіла, каб не бухцелі.))))
))) Гэта так. Але пакуль гэта стане прыгодамі, трэба трохі часу.)Гэта ж усё прыгоды Вось нас у Іспаніі аднойчы ўвечары на чужым падземным паркінгу на ключ закрылі Затое ёсць што ўспомніць!
А пакуль была сказала - усё, гэта паездка была апошняй. ))) І вы стамілі сваім енкам і галаўны боль гэты, які збольшага толькі мой.)
Ляціце самалётам і ляжыце суткамі на пляжы, раз так.
====================
Цікавая спасылка па тэме галінкі: Словакия, Братислава: исторический фестиваль коронации
Дарэчы, на адзін з канцэртаў фестывалю «Вива, музыка!» на ратушнай плошчы
мы якраз патрапілі.) Дзіцячыя харавыя калектывы выступалі.
Последнее редактирование:
Было бы здорово)))Калі трэба, магу адшукаць фота з цэннікамі, дзе гэта ўсё відаць. Бо на месцы, мы, калі шчыра, вельмі доўга разбіраліся.
погода у вас была без дождей?
Девочки, а вы пещер и замков координаты забивали в навигатор? или по карте ехали))
покупаться в озерах где-то там можно?
Не знаю, как со Словакией. но вот с нашим регионом получилось вот так:забивали в навигатор
Рекламирую всем любителям трекинга и гор бесплатный навигатор maps.ME (между прочим отечественный).
Скачала, дальше скачиваешь нужные карты по регионам, а не целых стран. Они очень маленькие из-за этого.
Как автонавигатор он хуже навитела,
НООО. Ездили мы на хайкинг в одну очень горную область. Так вот навител пеших троп не знал.
А maps.Me имел в наличии большинство троп, пещер, ущелий и прочих туристских няшек. И когда мы в сплошной дождь с видимостью 50 метров чуток заблудились на горе то, потеряв нужную тропу, он нас реально СПАС
Кстати касательно ПОЛЬСКИХ Татр даже Навител знает все тропы, тоже помог конкретно один раз и многие тур няшки.
Поделиться: