дзяўчаты, ну мы і трындычыхі

як не падайду пачытаць, старонак 5 трэба пагартаць..
Кія, Моля, з даткамі!!!!
тюша, з пашпартам!! А мне казалі, што пашпарт прыдатны да таго часу, пакуль на фотаздымку пазнаць дзіця можна... І максімум 5 год. Пайду яшчэ раз даведаюся. Калі не так, тады мне не трэба будзе перарабліваць пашпарт Кастуся, што вельмі-вельмі добра))). Мы ў Літву ў жніўні хацім на тыдзень-два, бо ў мінулым годзе не адпачылі((.
Ну і як шмат тут хто, таксама на Браславы з намётамі на тыдзень.
Пра рахіт. Напужалі тут, нешта мне падалося, што мы і кашляць сталі. Злётала зранку ў паліклініку. Сказалі, што здаровае дзіця ў мяне))). А першых прызнакаў рахіту НЕ ставяць аднаму з 40 дзетак. Сказалі, што ў нас нармальна, як ва ўсіх. Фух. І лёгкія чыстыя!!
Пра высаджванне. Такая рэч, што калі мама яго не прымае, не хоча, падаецца яно складаным, дык лепей і не высаджвацца. Нічога дрэннага і добрага няма

Гэта лепей, чым турбавацца-нервавацца, лавіць, свае хваляванні перадаваць дзіцю і гд.
Я першыя месяцы 2 бачыла, было не цяжка, нават прасцей высадзіць, чым не

. Але, ёёё, часта прапускала (лянота, ад гульні з Кастусём не хацелася адрывацца, ад форума і гд) А зараз у мяне высаджванне загінаецца((. Нешта сталі мы супраціўляцца калі-нікалі ды й перастаў ён сігналы ўдзень падаваць. Толькі калі я ведаю, што час высадзіцца, высаджваемся.. Ноччу, праўда, круціцца заўсёды)) А пачаць высаджвацца ў паўгады, яшчэ складаней)). Я па досьведу з Кастусём ведаю). Пакуль дзеткі маленькія-маленькі, яны сігналы падаюць, а калі на іх доўга не адгукаліся, ужо і не падаюць. І пасля прывучыць круціцца перад папісам цяжко...