а я считаю образование необходимо думающему человеку

не спрачаюся. І атрымоўваць яго хоць усё жыццё можна. Толькі па той тэме, якая цябе цікавіць)) і не абавязкова ў ВНУ

Вось нават у сваёй прафесіі ведаю супер спецыялістаў без вышэйшай адукацыі)) Але ведаю, што не назаву шчаслівым чалавека, які маецца з нелюбімай працай.. І вучыцца там, дзе яму не цікава. І супер-прафесіяналам не стане, бо не цікава ж самаразвівацца ў гэтым накірунку. Захоча быць сын паштальёнам, будзе вывучаць усю паднаготную справы, што трэба зрабіць з гэтай поштай, каб была рэнтабельнай

Вось, а каб было цікава, трэба каб дзеці мелі час пазнаць сабе, быў вольны час (і не столькі, колькі ў нашай школе, не трэба мне пра гэта расказваць. у нас у школе ўжос сістэма, і ўсё выцягваецца толькі з супер настаўнікамі, якія ўмудрыліся зацікавіць клас і зрабіць прэстыжным і цікавым вучыцца). Каб маглі пагуляць у пажарнікаў, праграмістаў, дахтароў. Каб зразумелі цікава ім будаваць дарогі, ці праектаваць будынкі, ці ў кампе кавырацца))
люди не протирают там штаны, люди там работают. У нас 10 млн.человек в стране, все не могут работать программистами и юристами. Разве это не очевидно. Уйдут оттуда, а многи там предпенсионного возраста и куда?
да тут ужо пяць разоў на гэтай старонке пісалі, што каб УСЕ не маўчалі, а чухалі разам патыліццу і гэтыя 10млн што-небудзь рабілі, каб змяніць у сваім жыцці што-небудзь.. Ну вось вакол сябе.. ну ты пісала пра ту цёцю начальніцу, якая ўсім сваім дапамагала.. Яны хоць адну падзяку ёй напісалі? Ну каб ёй заробак паднялі, ну каб яе вышэй паставілі, ці што?
Я свою профессию тоже не долюбливаю, хотя привыкла уже к деньгам и не готова уйти туда, куда мечтала пойти работать - в детский садик.
ведаеш, колькі б я аддала, каб маіх дзяцей у садочку даглядалі тыя, хто любіць сваю працу, а не тыя, хто там па размеркаванню, ці не знайшлі, куды сябе падзець?