Fleer, гартаць кніжкі з малюнкамі, шукаць там ката-сабаку-каня і курыцу

Тычыць пальцамі.. Яшчэ паўсюль у крамах прадаюцца такія наборы жывёлак (тыс 12 недзе каштуюць), там пеўнік, курыца, гусак, качка, карова і інш (пластыкавы празысты тубус сантыметраў 7 у дыаметры набіты жывёлінамі).. Яны маленькія адносна, але Васіль бярэ пеўніка і ходзіць з ім - ко-ко-ко.. Прыцягвае іншых жывёл нам, патрабуе каб сказалі, што гэта.. Не скажаш, ці падумаеш, што табе прынёс, возьмеш у руку, а малы кідаецца са скандалам на падлогу, што не зразумелі яго, што зрабілі не тое.. Прыкольна назіраць такія псіхі)) Ну і канструктар у нас руліць, але гэта, мабыць, з-за старэйшага брата.. Любіць ён усе ягоныя домікі разбіраць))
Абажае кідаць рэчы ў маленькія баначкі. Даю фасоліны, але мне надакучыла іх збіраць пасля па ўсёй кухне(( І кідае са словамі "бах".. Тэба ўжо для дробнай маторыкі з манкай працаваць, даваць яе пальчыкамі перасыпаць.. але я ўсё ніяк не вырашся на гэты бедлам(( Можа да пясочні дачакаюся, будзе пясок перасыпаць))