а вот мне интересно - вы же дома все на белорусском разговариваете (кстати - когда правильно говорят - очень приятно читать, все-таки красива наша мова!), а в садике и везде (и телек) на русском - как ваш старшенький с этим справляется? трасянка или как?
arinai, дзякуй за камплімент, але мне, нажаль, да правільнай мовы далёка(( Мама руская, бацька беларус, але як і большасць, мову не прызнае.. Але з практыкай па-крыху развіваемся

Наконт дзяцей - так, вакол у асноўным расейшчына. У садок не ходзім, але ўсё ж знайшлі 2!! групкі ў Менску, дзе насамрэч ёсць жывая мова (а не на паперы).. Туды запісаліся. Пазнаёміліся з сем'ямі праз партал для беларускамоўных бацькоў "Расьцем беларусамі". Тым не менш, у ЗША і Еўропе ёсць шмат сямей эмігрантаў, дзе мова хатняя адна, мова наваколля - іншая. Дзеткі цудоўна разумеюць як адну, так і другую (не кажу ўжо пра сем'і, дзе бацькі гавораць на розных мовах). Карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці, вядома, мовай сяброў. Таму ў мяне няма мэты прымусіць дзіця размаўляць, галоўнае даць веды, а выбар ён сам зробіць у свядомым узросце (галоўнае, каб было з чаго абіраць

) З'ява двухмоў'я даўно вывучаная, называецца білінгвізм

Для прыкладу, вось адзін артыкул пра білінгвізм у дзетак
http://dzietki.org/article/cms_view_article.php?aid=150
Напачатку дзеці не размяжоўваюць мовы, яны карыстаюцца словамі, якія ім больш спадабаліся і ў залежнасці ад сітуацыі. Так, мой дзіцёнак, які нядаўна пачаў балбатаць, пакажа вам на адну і тую ж рэч, як вы яе не назавіце: кветка ці цветок. Тут плюс, ён запомніў ужо ў 2 разы болей словаў, чым звычайныя дзеці (развіццё памяці з маленства працуе добра). Наконт трасянкі.. ММ, ён вымаўляе рускія словы, як рускія, беларускі, як беларускія (г.зн няма пакуль перлаў, кшталту Жэншчына). Але ў адным сказе скажа вам і "большой ён такі" і вялікі. Дзеці сяброў, у 4 гады ўжо не блытаюцца ў словах. У некаторых у 5 ужо нават на рускае пытанне адказваюць па-беларуску свядома. Але тут як пойдзе.
З татам мой Кастусь ходзіць у басейн, там яго ўжо ўсе ведаюць і што дзіўне, імкнуцца гаварыць па-беларуску

Бывае, канешне, што на мову круцяць носам (у асноўным тыя, то прыехаў у Менск з вёскі ці ў той жа вёсцы.., бо ад мовы доўга пазбаўляліся, каб у Менску не вылучацца і не дай бог, каб іх не прызналі за вяскоўцаў). Як мы аднойчы пачулі ў электрычцы і доўга смяяліся, як падлеткі прыслухаўшыся да нас, з такім нашым говарам прамовілі "фуу, ДЗЯРЭЎНЯ". Мы каталіся..
Я имела ввиду днем! Я ре ни разу не пеленала и рук своих он не боится, и себя вроде не царапает...
пеленаюць толькі на сон)) Дык калі не спіць, дзеці рук і не баяцца) Вам з дзіцём пашанціла - мой калі не запелянаны быў, 5 - 10 хвілін паспіць, пасля чамусьці ўздрыгне, і прачнецца.. і па новай засынаць.. А запелянаны, уздрыгнуў, і пялюшкі не далі рэзка ўскінуцца рукам ці нагам, зачапіць сябе і разбудзіць. Таму па 2 гадзіны ўдзень дрых)))