Скорпиончик,лічыцца, што гэты дзень нельга перносіць, разбіваць і гэтак далей. Таму тут можна дзейнічаць толькі шляхам асабістых дамоўленасцей, калі гэта магчыма. Напрыклад, у мяне афіцыйна мой дзень панядзелак, але я хаджу ў тыя дні, якія мне патрэбныя, альбо ўвогуле не беру дзень, а потмы ім карыстаюся, калі спатрэбіцца. Але ў табелі ўсе роўна заўседы стаіць: панядзелак-Дзень маці, астатнія працоўныя, нават калі мяне і няма. Я пра гэта адразу дамаўлялася з кіраўніцтвам плюс у нас няма прахадной.
Я памятаю, што прачытала параду, з-за якой вызначыла сабе выходным пнядзелак: напрыклад, я панядзелак была выходнай, а з аўторка пайшла на бальнічны. Нікуды гэты мой выходны не знік. А вось калі выходны ў мяне, напраклад, пятніца, то калі я выйду з бальнічнага ў аўторак, тыдзень будзе не цалкам адпрацаваны і выходны мне ўжо не даць.
Але ж гэта пра тыя выпадкі, якія нельга прадугледзець.
А тут нават не ведаю.
Па мне толькі асабістая дамоўленасць.