Добры дзень. Падкажыце, клск, ці выкажыце меркаванне па такім пытанні.
Ёсць набор дзіцячай мэблі. Яна б/у, але ўсё цэлае, усё працуе, нідзе не пакоцанае, ідэальны стан, што называецца. Напаўненне (ну там, шафа, пісьмовы стол, паліцы, сцелажы) задавальняе. Але падлетку паднадакучыла (каляровае рашэнне ў прыватнасці) і хочацца чагосьці новага. Мяняць мэблю цалкам - неяк шкада, бо... чытаем вышэй. Дый не сказаць, што ёсць штосьці канкрэтнае гатовае ў продажы, што б дзіцяці падабалася і хацелася. Прыдумалі памяняць фасады.) Дакладней, частку іх: ружовага і салатавага колера. А асноўныя колеры (корпус - белая бяроза і крэмавыя фасады) пакінуць.
Дык вось пытанне - гэта ўвогуле мае сэнс? Па-вашаму? Ці гэта з серыі ʼз га*на цукеркуʼ і не варта зацяваць? Нармальныя людзі так робяць? ) Ці не дурыць галавы ні сабе, ні людзям і ці мяняць мэблю цалкам, ці пакідаць як ёсць?
Калі сэнс ёсць, то дзе б глянуць варыянты? У сэнсе дзе ў нас можна глянуць узоры МДФ ці ДСП, якія колеры і фактуры ёсць, каб чаго навыбіраць на новыя фасады?
Дзякуй.