Немного, для отвлечения

и может кого-то заинтересует, сорри, если совсем сглупила и вставила...
Штогод з 27 чэрвеня па 1 ліпеня адбываецца пешая пілігрымка Мінск-Будслаў, якая аб’ядноўвае вернікаў усіх мінскіх парафій. Пілігрымка распачынаецца ранішняй святой Імшой (8.00) у мінскай архікатэдры. Пасля літургіі і благаслаўлення біскупа вернікі выходзяць у працэсіі і ідуць вуліцамі Мінска ў напрамку Мядзела.
Усяго працягласць трасы з Мінска да Будслава складае 180 км. Кожны дзень пілігрымы праходзяць 19–30 км з перапынкамі на канферэнцыі, абед і начлег. Пры сабе маюць толькі невялікі заплечнік (усе іншыя рэчы перавозяцца на спецыяльна арганізаваным транспарце).
Маршрут пілігрымкі: Мінск — 27.06, Вішнёўка — 27.06, Калачы — 28.06, Альковічы — 29.06, Даўгінава — 30.06, Будслаў — 1.07.
На працягу ўсяго шляху ёсць магчымасць атрымаць сакрамэнт пакаяння і паяднання, а таксама скарыстаць з духоўнай размовы са святаром.
Шлях у Нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе суправаджаецца спевамі і малітвай, таму пілігрымку суправаджае машына з гучнагаварыцелем.
Трэба адзначыць, што прыпынкі на начлег арганізуюцца як у палатках, так і ў сем’ях, якія кожны год з радасцю прымаюць гэтых незвычайных падарожнікаў.
У маршруце пілігрымкі ёсць прыпынак у Даўгінаве, якое з’яўляецца месцам, дзе сустракаюцца некалькі пілігрымак, што з розных месцаў кіруюцца ў Будслаў.
Апошні дзень пілігрымкі вельмі насычаны. Святая Імша ў гэты дзень цэлебруецца ў лесе непадалёку ад Будслава. Падчас набажэнства пілігрымы пад спеў «Супакой» перапрашаюць адно аднаго за магчымыя крыўды і вітаюць знакам супакою.
На прыступках будслаўскай святыні пілігрымаў вітае кусташ санктуарыя. Самы хвалюючы момант усёй пілігрымкі — гэта ўваход на каленях у храм і малітва праз заступніцтва Маці Божай Будслаўскай.
У Будславе пілігрымы размяшчюцца ў палатачным мястэчку. Арганізуецца харчаванне. Пасля ўрачыстых набажэнстваў, якія адбываюцца з 1 па 2 ліпеня, пілігрымы вяртаюцца ў Мінск на цягніку, аўтобусе ці прыватным транспартам.
Для таго, каб прыняць удзел у пілігрымцы з Мінска неабходна:
• да 20 чэрвеня запісацца ў закрыстыі архікатэдры (пл. Свабоды, 9);
• аплаціць 30 000 рублёў (харчаванне, арэнда транспарту для перавозкі рэчаў, спеўнік, хустка пілігрыма і інш.).
З сабою неабходна мець:
• ружанец, малітоўнік;
• спальны мяшок;
• палатка (калі ёсць);
• талерка, лыжка, кубак;
• добры абутак і яго змена;
• галаўны ўбор, парасон, дажджавік, цёплыя рэчы;
• грошы на білет з Будслава (каля 20 000 рублёў);
• неабходныя лекі
Арганізатары гарантуюць медыцынскую дапамогу. Харчаванне цэнтралізаванае: працуе палявая кухня.
Падрабязная інфармацыя па тэлефоне:
8 (017) 203 65 41 закрыстыя мінскай архікатэдры
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства
1 ліпеня, серада
12.00–17.00
Сустрэча і прывітанне пілігрымаў
(кусташ санктуарыя а. Віктар Бурлака)
18.00 Святая Імша для пілігрымаў
(цэлебруе біскуп Уладзіслаў Блін)
20.30 Акафіст
(спявае хор Грэка-каталіцкай Царквы) 21.00 Марыйныя Нешпары
(айцы салезіяне) 23.00 Ружанец
(радасныя таямніцы) 24.00 Сустрэча абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі; літургічная працэсія
(малітва-спеў Вяночка да Божай міласэрнасці)
Святая Імша
(цэлебруе арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч)
2 ліпеня, чацвер
2.00
Моладзевая праграма
(палатачны гарадок)
2.00 Святая Імша ўсходняга абраду
(спявае хор
Грэка-каталіцкай Царквы) 4.00 Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
(у базыліцы) 5.30 Гадзінкі да Маці Божай
(на польскай мове; спяваюць пілігрымы) 6.00 Святая Імша перад абразом Маці Божай
(цэлебруюць
айцы бэрнардынцы) 7.30 Ружанец
(айцы кармэліты) 8.30 Святая Імша
(цэлебруюць новапрэзбітэры) 10.15 Каментарый
(кусташ а. Віктар Бурлака) 10.30 Святая Імша
(цэлебруе кардынал Казімір Свёнтэк)
Выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту, працэсія
Гімн «Te Deum laudamus» 13.00 Святая Імша
(на польскай мове; цэлебруе біскуп Аляксандр Кашкевіч)