Дзяўчаты, у мяне тут хутка ДН, хочацца адзначыць, назапрашаць сяброў, але баюся, што надораць усякай хрэні для цяжарных - ну ў іх будуць толькі стэрэатыпы, самі ніхто яшчэ не ў тэме. Дык я ўпершыню задумалася пра віш-ліст. Але я такая, што калі нешта трэба ці хочацца, я сабе ў гэтым не адмаўляю і адразу набываю. Вось мужа павяду ў мазэкею грошы траціць, свякроў набудзе начнушку для цяжарных і фітбол з працы прынясе. А ўсе госці, о божа, баюся, каб не надарылі ўсякіх кніг для цяжарных - у мяне ёсць, узяла пачытаць у сяброўкі.
Карацей, сама палезла чытаць, што лепш падарыць цяжарнай, бо яшчэ, можа, ня ведаю ўсіх сваіх будучых патрэбаў - пакуль нармальна спіцца без адмысловай падушкі, узважваюся ў ЖК. Хіба, прыгожую шмотку хочацца, але ж не магу я так сказаць: набудзьце мне прыгожую туніку... Карацей, да вас па парады.
Што вам падчас цяжарнасці хацелася раней і хочацца цяпер у падарунак? Буду рада за ідэі для свайго віш-ліста.