Всегда есть люди за и против
вопрос в данном случае средней температуры по госпиталю
большинство что делает и как думает.
Яно так. Проста я хацела сказаць, што пластычная хірургія не ўчора з'явілася. Па мне, 30 год (гэта толькі тое, што я асабіста ведаю, можа і болей нашмат насамрэч) - тэрмін як бы і не малы. Компы з інтэрнэтамі, прыкладам, народу куды весялей зайшлі.

То бок так, стадыя, як ты кажаш, але разам з тым і само пытанне куды больш складанае, каб да яго так запраста, хай павольна, але слушна народ прызвычайваўся, асабліва ў частцы "для сябе".
Вось я шчыра скажу, у дачыненні да іншых я да пластыкі нармальна стаўлюся. Але для сябе, мякка кажучы, з цяжкасцю разглядаю. Прычым мае матывы недзе такія - навошта мне дадатковы гемар на мае другія 90?
Таму цікавасці (я прабачаюся, калі што) да тэмы не адчуваю аніякай.
Хаця тое, што цікавіцца хтосьці іншы, успрымаю цалкам нармальна.
Іншымі словамі, я цалкам дапускаю, што большасць, прынамсі пераважная,
ніколі не будзе разглядаць пластыку для сябе, якія б бяспекі і залатыя горы яна, пластычная хірургія, не абяцала і як бы далёка ў сэнсе тэхналогій не ступіла. Хтосьці не здолее з прычыны грошай, камусьці не будзе рэлігія дазваляць, у кагосьці будзе алергія на бальшыню прэпаратаў, камусьці будзе банальна страшна, хтосьці не будзе бачыць сэнсу ці не захоча прынцыпова, а камусьці будзе проста лянота.
