Раз "у піку", значыць, царкве гэта чымсьці не падабаецца, не?
Вось і пытаюся, чым.
Кьяра, справа зусім не ў тым,што падабаецца царкве,зусім і слова "падабаецца" не падыходзіць,як мінімум,проста.
Што тычыцца колеру адзення для малечы,безумоўна не нейкае асноўнае пытанне.Хутчэй можна разглядаць як звёны аднаго ланцуга.Калі савецкая ўлада па першасці шмат надавала ўвагі анціцаркоўнай прапагандзе,якая з'яўлялася вялікай часткай ідэалогіі.І калі крэматорый афіцыйна абвяшчаўся, па словах Троцкага, "кафедрой бязбожнасці", а крэмацыя - антырэлігійным актам і для будаўніцтва першага крэматорыя абіраліся менавіта месцы ў праваслаўных храмах,а непасрэдна Данскі кляштар-спальвалі тамака,дзе раней слыжылі Літургію,а смурод і сажа разносіліся на цэлы квартал.Ўвядзенне ў дзеянне крэматорыяў мела не гігіенічнае,а выключна палітычнае,ідэалагічнае значэнне.Ну і новая ўлада нічым не грэбавала,а таму і чырвонае вадохрышча-октябріны,чырвоны шлюб-загс,чырвонае пахаванне-крэмацыя,чырвоны вялікдзень-1 мая,прапанаванае Луначарскім,як вясенняе свята "перамогі святла і цеплыні",а таксама "дробязі"-чацьвер рыбны дзень,бо ў царкве ціпа рыбныя дні серада і пяток(пасты).Ну і для нованароджаных новыя прыкрасы-хлопчыкі ў блакітным,дзяўчынкі ў ружовым,бо ружовы першапачаткова быў мужчынскім колерам, бо ён лічыўся больш яркім і суровым. У хрысціянскай традыцыі чырвоны асацыюецца з мужчынам, лічыцца колерам Хрыста,а яго «малодшы брат» ружовы — з хлопчыкам. Галубы і сіні азначалі Дзеву Марыю і лічыліся жаночымі.
Перед вами обложка журнала «Time» 1927 года издания: "В Бельгии принцесса Астрид, жена принца-консорта, четыре ночи назад дала жизнь семифунтовой дочери. Колыбель… была оптимистично оформлена в мальчуковых розовых тонах, а также в синих для девочки".
Ёсць версія больш папулярная,менавіта яна часцей сустракаецца ў інтэрнеце,звязаная з Паўлам Першым і ўказам аб стужках блакітных для хлопцаў і ружовых для дзяўчынак.Але амаль да пачатку 20 стагоддзя наванароджаныя былі адзеты ў белы колер і аднолькава хлопчыкі і дзяўчынкі ў длінныя,даўжэйшыя за рост дзіцяці баваўняныя сукенкі.А трохі раней аднолькавае адзенне для абодвух палоў было ў дзяцей да 5-6 гадоў.Колер ў дзіцячым адзенні з'явіўся нашмат пазней.
Ні на чым не настойваю і верыць не заклікаю,спрачацца таксама не жадаю-проста распавяла.