в

Шаноўныя педагогі! Калегі! Сябры!

Опубликовано: 31.12.2020

Ад імя Міністэрства адукацыі і ад сябе асабіста віншую вас з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі.

2020 год ідзе да свайго заканчэння і праз некалькі гадзін ужо стане гісторыяй. Мы запомнім яго як год няпростай эпідэмічнай сітуацыі ў нашай краіне і ў свеце, год новых выклікаў і новых перамог. Гэты год яскрава прадэманстраваў нам, што толькі разам, толькі згуртаваўшы намаганні, мы зможам выстаяць перад любымі цяжкасцямі.

Жыццё не стаіць на месцы. Упэўнены, што наступны год стане для нашай сістэмы адукацыі годам плённай стваральнай працы, годам любові да сваёй прафесіі, гордасці за сваіх вучняў. Наша з вамі задача застаецца нязменнай — выхоўваць падрастаючае пакаленне годнымі грамадзянамі, якія шануюць сваіх продкаў, памятаюць пра гісторыю роднай зямлі і мараць тварыць на карысць нашай Айчыны.

Жадаю вам, дарагія калегі, моцнага здароўя, святочнага настрою, радасці ад сустрэч з сябрамі і роднымі, поспехаў у нашай такой няпростай, але такой патрэбнай працы. Няхай 2021 год адкрые для кожнага з вас новыя гарызонты ў самаразвіцці і самаўдасканаленні.

З Новым годам!

Ігар КАРПЕНКА, міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Пресс-центр Министерства образования.

Источник edu.gov.by

Автор Semeistvo.by

Вирусологи объяснили цель ковида и раскрыли, что произойдёт с инфекцией в будущем 12

Вирусологи объяснили цель ковида и раскрыли, что произойдёт с инфекцией в будущем

Гороскоп на 31 декабря для всех знаков зодиака 13

Гороскоп на 31 декабря для всех знаков зодиака