К основному содержимому

Пра ўсё па-беларуску.

Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
katia-ka, а я разглядаю з пункту дылетанта і ўсё роўна для мяне касцелы - гэта цуд :)
Кьяра, Эх, мела б машыну - правезла бы цябе по Беларусі, паглядзела бы ты на дойлідства беларускае... І адчула бы ты тады нашыя касцелы (я ж маю корачку экскурсавода) :)
Зразумела, што ролю... Тады, калі ласка адкажы - ён з-за вялікай любові да Беларусі размаўляе на мове? Ці па неяк іншай прычыне?
 
Астатнія - толькі выконваюць ролю...пасла, міністра культуры, банкіра і г.д.
И мне здаецца, Латушка ролю свою выконвае годна, імхо, у дрозненні ад ішых кабінетных...

ён з-за вялікай любові да Беларусі размаўляе на мове?
асабіста яго не ведаю, але чаму б не?
 
Тады я зусім песіміст :( таму што на мой погляд у нас уверсе няма людзей, якія любяць Беларусь.. :(
 
Эх, мела б машыну - правезла бы цябе по Беларусі, паглядзела бы ты на дойлідства беларускае... І адчула бы ты тады нашыя касцелы (я ж маю корачку экскурсавода)
Ладна, не буду працягваць...Не здолела я, значыць, думку сваю данесці...

ён з-за вялікай любові да Беларусі размаўляе на мове? Ці па неяк іншай прычыне?
Скажам, ён шануе мову і падкрэслівае гэта, у іншым выпадку гаварыў бы па-расейску. Бонусаў белмова у нашай краіне на жаль не дае...Таму не ведаю пра якія іншыя прычыны ведаеш ты. З задавальненнем паслухаю...
 
Кьяра, Я зразумела цябе - ты гаворыш што краявіды, касцелы - яна паўсюль, незалежна ад мовы... Мова - гэта першае для цябе...
 
Женщина дождя, зноў жа груба - так.

Я кажу, што касцёл у Гервятах - выдатны, прыгожы, кранае формай і г.д. Але Саграда Фамілія з пункту гледжання незалежнага мастацтвазнаўцы нічым не горшая, разумееш? Нашыя лясы і азёры - шыкоўныя, але горы дзе-небудзь у Славакіі нічым не горшыя ў абсалютным вымярэнні. Цэнным для мяне, беларускім, у якім я пачую душу, яны робяцца толькі разам з моваю, якая дае адчуць сябе часткай менавіта беларусчыны.

Але разам з тым кожны выкладчык бел. мовы і кожны дыктар зусім не абавязкова "беларус" у поўным сэнсе гэтага слова...

Не ведаю, як яшчэ растлумачыць...

А цэннасць бел. гаворкі побач, проста як такой, у тым, што людзям як токам па мазгах. Лясы яны штодзень бачаць. І наконт азёраў у курсе. А звычайнага чэла ў транспарце,( а не дыктара), які па-беларуску, раз на 5 год магчыма чуюць....Калі не на 10... Калі не ўпершыню ў жыцці....
 
Просто я іду к таму, каб размаўляць на мове праз гісторыю, касцелы,краявіды, Караткевіча....
+1

Кьяра, Эх, мела б машыну - правезла бы цябе по Беларусі, паглядзела бы ты на дойлідства беларускае... І адчула бы ты тады нашыя касцелы (я ж маю корачку экскурсавода)
И мяне вазьмице з сабой, калші зьберацеся!!!!!!!
Женщина дождя, я вас разумею наконт беларускага дойлідства))

Кьяра, ты бачыла міні-фільм J_Морс "Адлегласць"? Там вось менавіта так - востра, балюча, прыгожа... па-беларуску...

Гэта з беалрускасцю не звязана ніяк!
А абавязкова павінна быць звязана?
 
ты бачыла міні-фільм J_Морс "Адлегласць"?
Не, але вось толькі паглядзела... Ну... Пагоня Мулявіна мяне кранае непараўнальна болей, калі шчыра. :) Я неяк да канцэптуальных фільмаў не дарасла, відаць. Я падобны пра Менск бачыла...Нічога асаблівага, ІМХО.)))

А абавязкова павінна быць звязана?
Не павінна і не звязана. Можна захапляцца касцёлам і ненавідзець беларускасць наогул і белмову ў прыватнасці. Дзевы, вы праўда, не разумееце, ці прыкідваецеся?

Паспрабую так.... Мова - аснова нацыі, не я гэта прыдумала. Ёсць мова - ёсць народ, няма - няма. І ўжо народ робіць гісторыю, помнікі, памяць. Няма народу - няма каму рабіць. Мова - гэта адзіная аб'ектыўная рэч. Астатняе....
Гісторыю перапішуць, як рабілі не раз. Літ-ру перакладуць і будуць вывучаць па-расейску. Гэта і сёння робяць. Замкі?...напішуць новыя легенды на расейскай мове, і стане гэта часткай іншай культуры. Касцёлы? - так, прыгожа, будуць па іх архітэктуру вывучаць...

Яшчэ раз. Я не адмаўляю гэтае ўсё, вышэй названае (прыгожые краявіды, помнікі, замкі і інш.) Бог з вамі! Але без бел. мовы - гэта не беларускае ўсё. ІМХО. Гэта культура наогул, спадчына наогул, без нацыянальнасці.
 
Не, але вось толькі паглядзела... Ну... Пагоня Мулявіна мяне кранае непараўнальна болей, калі шчыра.
Можа, для цябе галоўная крыніцца набывання інфармацыі - моўная? Есьца ж візуалы, аўдыалы і кінестэтыкі. Вось я - візуал (з замашкамі кінэстэтыка :)) Мне, каб нешта адчуць, не патрэбныя словы. "Пагоня" Мулявіна - гэта моўны пасыл. Прыклады дойлідства ў "Адлегласці" - візуальны. Канцэптуальнасць тут ні пры чым.

Няма народу - няма каму рабіць. Мова - гэта адзіная аб'ектыўная рэч. Астатняе....
Гісторыю перапішуць, як рабілі не раз. Літ-ру перакладуць і будуць вывучаць па-расейску. Гэта і сёння робяць. Замкі?...напішуць новыя легенды на расейскай мове, і стане гэта часткай іншай культуры. Касцёлы? - так, прыгожа, будуць па іх архітэктуру вывучаць...
А вось ў мяне ня так. Я не магу адчуваць сабе прыналежнай да гэтай нацыі без яе культуры. Вось гэта ўсё- і замкі, і гісторыя з яе статутамі, сеймамі і войнамі, і касьцёлы, і літаратура - гэта ўсе недзе у глыбіні мяне. І мова - гэта сродак вызначыць, што гэта ўсё - МАЁ, я частка ўсяго гэтага.

Пэуна лепш за ўсё гэта перадае фраза "я нарадзіўся тут на пяць стагодзяў пасля Францыска Скарыны". Разумееш?
 
Можа, для цябе галоўная крыніцца набывання інфармацыі - моўная?
Зусім не. Я візуал. Я на слых інфу не ўспрымаю. Пагоня - эмоцыі, якія нараджае музыка з тэкстам. Прычым, што характэрна, спачатку я верш чытала асобна..Потым толькі музыка...

Фільм "Адлегласць" - тэму не зразумела. Палова - імчыць машына, у чым фішка? А потым выявы некалькіх помнікаў. У чым прыкол? Я магу фоты паглядзець. Не кранае...

Я не магу адчуваць сабе прыналежнай да гэтай нацыі без яе культуры. Вось гэта ўсё- і замкі, і гісторыя з яе статутамі, сеймамі і войнамі, і касьцёлы, і літаратура - гэта ўсе недзе у глыбіні мяне. І мова - гэта сродак вызначыць, што гэта ўсё - МАЁ, я частка ўсяго гэтага.

katia-ka, дык у чым супярэчнасць? Гэта не магло б быць тваім, каб не было мовы. Я якраз пра тое самае. Мова робіць мне гэта маім. А так гэта проста культура. Так. ))) Каласы па-расейску не Каласы...
 
Хто там казаў пра Палессе, ааааа? :) Палессе - гэта маё. Мая мова пачалася ад палескіх бабулек, якія размаўляюць не зусім так, як напісана ў падручніку. І мне было вельмі прыемна, што яны мяне лічылі за сваю, у адрозненне ад іншых, "гарадскіх". Хоць я нарадзілася і вырасла ў горадзе і карову бачыла толькі праз акно аўто :) І гэта мая родная мова, я пераходжу на яе аўтаматычна, як толькі прыязджаю на Палессе. Нават з мужам так пачынаю размаўляць :)
 
Фільм "Адлегласць" - тэму не зразумела. Палова - імчыць машына, у чым фішка? А потым выявы некалькіх помнікаў. У чым прыкол? Я магу фоты паглядзець. Не кранае...
Ну не тваё... Не змагу дакладна адказаць, што ў ім такого, ў гэтым фільме. Да і ня трэба гэта :)

Гэта не магло б быць тваім, каб не было мовы.
Не. Яно заўсёды было маім. У маім дзяцінстве не было беларускай мовы, і да 10 класса яе амаль не было у маім лексіконе. Але захапленне краінай было. І гісторыяй. Як пачалося з 5 класса, так і жыве са мной.
 
Нават з мужам так пачынаю размаўляць
Чакай, а як ты размаўляеш з мужам не на Палессі?

Хто там казаў пра Палессе,
:blush1: Вишенка, я ўжо тлумачыла, назоў спадабаўся. :) Табе пашчасціла. Мне няма дзе было мову чуць. Наогул. Мае адзін дзядуля ў Менску жыў, а другія бабуля з дзядуляй таксама ў горадзе, дзе не быо месца бел. гаворцы, максімум акцэнту, ці паасобным словам, кшталту "гвалт". :) Так бабуля казала, калі крычаць пачыналі... ))) Я беларускую ад Надзейкі з дзецьмі пачула. Вось так, каб блізка і цягам 2-х гадзін. Я ўразілася, шчыра. Дзецьмі асабліва...))) БТ не лічыцца...

А краявіды з азёрамі як бы бачыла. І касцёлы злёгку...Мусіць чалавек быць побач. Хто дасць дакрануцца... І лепей за ўсё менавіта да мовы. Сумняваюся, што расповед, цікавы нават, пра замкі па-расейску здольны штосьці зрушыць...
 
Кьяра, проста мы з табой рознымі шляхамі ідзем да мовы. Ты праз мову пачынаеш успрымаць рэчаіснасць, а я наадварот - праз любоў і гонар за СВАЁ прыходжу да мовы.
Я не пра ўжыванне мовы ў штодзенным лексіконе, а пра павагу да яе
 
Але захапленне краінай было. І гісторыяй. Як пачалося з 5 класса, так і жыве са мной.

katia-ka, калі не сакрэт, адкуль узялося яно? У 5-м класе і краіны -та не было, не? СССР быў. Ці ты нашмат маладзейшая за мяне? Што вабіла цябе? І захапляла? Прабач, калі няёмкія пытанні, але цікава...

Відаць так. :)
 
Igra, гэта залішне, праўда...Я не пра тое зусім. Мне не патрэбна гэта...

Я пра прынцып...)))
 
Статус
В этой теме нельзя размещать новые ответы.
Назад
Сверху