Ну вось і мой расповяд (нарадзіла 13га снежня):
Пачнем з таго, што на гэты раз я вырашыла другую методыку ў родах выкарыстаць. Тым, хто ў тэме: не з фарсіраванным дыханнем (пра яго кажуць у цэнтры "Калыбель" і акушэркі ў радзільне), а з захаваннем нармальнага дыхання на працягу схопак. І максімум раслабляцца. Вось гэты другі метад мне значна болей спадабаўся (даведацца "як" ў Бурдавіцынай і клубе Гусакоўскай-Старавойтавай). Яго цяжэй "рэалізаваць", патрэбны трэніроўкі, але пасля яго больш моцу застаецца на апошні, самы адказны этап. (Кніжкі пра роды не чытала, не ведаю, дзе, пра што і як пішуць).
Яшчэ на гэты раз атрымалася нарадзіць зусім самой. Калі першы раз прыйшлося бегаць па ўсялякім лазерным цэнтрам і збіраць паперкі, што магу без кесарава абысціся, то на гэты раз нават без эпізіатаміі дазволілі нарадзіць!

. Пры гэтым дзіця большае на 500гр, чым першае. Адчуваю сабе чалавекам, сядзець можна!
Ну і пра працэс: 13га ў 5 раніцы прачнулася, бо Кастусь разбудзіў. Папісалі яго і спаць уклала. Зразумела, што ў мяне ўжо такія адчувальныя схопкі (ляжаць у ложку ніяк, трэба бегчы мыцца). Што нараджаць у гэты дзень буду, ведала з вечара - спіна і жывот нылі. Таму мужа запінала спаць раней, каб быў у адэкваце зранку). Залезла ў вану (народ, які кайф. Я там прасядзела 40-50 хвілін і не заўважыла!. Ногі ў цяпле, ляжыш і раслабляешся. Схопак і болі амаль незаўважаеш). Я думала, што прабыла там 10хв. Калі вылезла, паглядзела на гадзіннік і моцна здзівіліася)). Нешта яшчэ пакідала ў пакет для радзільні, і залезла пад коўдру далей грэцца. Распіхала мужа ў 7 раніцы. Той перапужаўся) Хутка Кастуся апрануў і да маёй мамы адтарабаніў. Пакуль ён прыехаў назад, я ўжо баялася, як бы паспець.. У машыне пачало падтужваць. У прыёмным была чарга, усіх распінала і брыкнулася там на кушэтку. На мяне там паглядзелі, запыталіся якія роды. Выдалі халат і начнушку. Аформілі без чаргі. Паглядзелі на паперкі пра партнёрскія роды і сказалі, што партнёр пераапрануцца не паспее))). Нічо, я пачакала. З прыёмнага выйшлі ў 8.45. Паднялі на паверх. Нават паспелі паглядзець на крэсле і ўскрыць воды. Ад гэтага пачала адмаўляцца, але мне сказалі, што ўжо поўнае раскрыццё і я пагадзілася на пракол. Праўда пасля таго як ўскрылі воды, схопкі сталі зусім рэдкімі. Хацелі ўкалоціць аксітацын, я неяк адгаварыла акушэрку. Паабяцала моцна-моцна тужыцца)) У 9.10 нарадзіла.

Акушэркі смяяліся, што партнёрскія роды ў нас былі дома (бо ў родзалю муж не хадзіў, затое быў увесь час з дзіцём, пакуль я яшчэ паслед нараджала)))
Што здзівіла, нікому не былі патрэбны нашыя сертыфікаты на партнёрскія роды і даведка ад тэрапеўта. Я іх усім прапаноўвала разам з адмовай ад прышчэпак для дзіця, у выніку ў мяне ўсе дакументы і засталіся

Толькі на 4ы дзень перад выпіскай на мяне педыятр набухцела, чаму няма ніякага дакумента ў картке для дзіця, што яму не рабілі прышчэпак. А так у родзалі запыталіся, ці буду рабіць - адказ "не" і усё! Я такога не чакала.