Девочки, смотрите, что нашла в FB (эх, жаль, мы пропускаем)
У сярэдзіне ліпеня на хутары «Шаблі» пройдзе першы музычна-тэатральна-творчы фестываль, арыентаваны ў першую чаргу на дзяцей.
Дзеці зусім не «маленькія», каб «нічога не разумець, нічога не ведаць і ўжо дакладна не вырашаць самастойна». Яны хочуць дзіцячы фестываль, дзіцячае чароўнае свята! На шчасце, у свеце дарослых, якія могуць арганізаваць гэтае свята, часам сустракаюцца асаблівыя людзі, якія бачаць казкі гэтак жа ясна, як і ў дзяцінстве. Гэтыя людзі прыдумалі праграму першага дзіцячага фестывалю.
Знакамітыя казачнікі з песнямі, казкамі, спектаклямі для маленькіх рыцараў і іх прынцэс. (плэй-ліст узгадняецца). Творчыя майстэрні галерэі "Ў" з тысячамі ідэй. Футбол, фрызбі, качанне ў гразі, дзіцячая ёга, спаборніцтвы ў запускании паветраных змеяў і мыльных бурбалак. Поўная свабода стаяць на галаве, ёсць ўсякую гадасць з зямлі, насіцца і крычаць як заўгодна гучна. Першае вялікае штогадовае свята для маленькіх герояў казак і іх бацькоў. На прыгожым пагорку, сярод палёў і лугоў, у колерах і спевах птушак.
https://www.facebook.com/pages/Краіна-Цмокаў/114180958757083?notif_t=fbpage_fan_invite