Василек, разумецце, каля Менска як раз ёсьць установа, дзе гадуюць басетаў. Але, я разумею чаму няма ўласных аб'яў на іх. Даволі складаны характар, звычайны сабака не цацка, але басет адмыслова ніяк не падобны да цацкі, з ім трэба займацца, гуляць, пеставаць, выхоўваць. Я не ў крыўду, але ведаю, што як раз іх часьцяком вяртаюць. Таму гэта ня проста жывая істота, гэта жывая АСОБА, са сваім характарам, які трэба паважаць, але не так, каб гэтая асоба ўзяла моду кіраваць ў хаце.............
Мабыць незразумела распавяла............
Спадзяюся, што галоўнае данесла - басет ніколі ня будзе дэкаратыўным сабакам, ён непрыкметна робіцца паўнарацыйным чтенам сям'і. Ён усюды, ходзіць, стогне, рыкае, якхае, нюхае. З неверагодным гонарам намагаецца перарабіць усю хату да сваёй спадобы - часам ідзе на супраціў, часам надта паслухмяны. Калі яго клікаць, ён заўсёды перш падумае падыходзіць ці не, таму часам здаецца што ён нейкі дурны, але гэта толькі выгляд такі - насамрэч ён зсё бачыць і ведае, імгненна сцягне прысмакі дый праглыне, толькі паглядзі ў іншы бок )))))))))))) нават мая кошка так не зробіць ніколі...........
калі яго саромець, дык ён імгненна робіць сумны выгляд, дый адразу выбачаецца, лезе пакуль не выбачыш, але калі бачыць што гаспадар больш не злуе, дык адразу зьнікае вінаваты выгляд і ён пачынае шукаць новыя прыгоды ))))))))))))))))
злаваць на яго амаль што немагчыма, але выхаваньне патрабуе - вось так.