Усё, таварышы, я з вамі развітваюся.
Сапраўды, с учорашняга дня мне больш не цікава, як народ сямейства ставіцца да беларускамоўных дзетак і бацькоў. І вось таму асноўныя прычыны.
Тыя, хто сапраўды хацеў выказацца па тэме ўжо выказаліся.
Тыя, хто хацеў выказацца не патэме, а рассказаць, як яны не любяць беларускую мову, яе носьбітаў і асабіста мяне таксама выказаліся.
І гэта не крыўда. Я не бачу сэнсу падтрымліваць жыццё тэмы, калі людзі не звяртаюць увагі да шматлікіх просьбаў не гадзіць у тэме, а звярнуцца да мяне асабіста. калі вы лічыце гэта размовай па тэме, калі ласка. Толькі без майго ўдзела. Люблю камфортныя стасункі, калі не адзінадумцаў, то людзей, якія паважаюць і мяне і сабе.
На развітання мой кароткі аналіз і выказвання, і галасавання, і тэмы. Ну і падвядзенне ітогаў.
Усё ж такі людзей, якія, калі самі не размаўляюць і не вучаць беларускую мову, але паважаюць і яе носьбітыў і яе саму ў нас дастаткова шмат. Толькі яны на гэтую тэму паміж сабой ці баяцца, кі не хочуць размаўляць. вось скажыце, ну не з'явілася б я тут... ці паднялі б вы калі-небудзь гэтую праблему? Пры тым, што шмат хто кажыць, што яна вельмі важная... Так што не мне вас вучыць, але можаце зрабіць высновы.
Па другое, без крыўдаў. Бо выказваць вы іх здолееце толькі ў паветра. Але людзі, якія не любяць і не шануюць беларускую мову не ўсцешваюць мяне ўзроўнем гуманітарнай адукацыяй: веданнем мовы, літаратуры і гісторыі. Магчыма, яны тэхнары. Але такая тэндэнцыя заўважная. Каронная фішка - зайсці ў тэму і сказаць, што беларуская мова гадасць, а чаму аргументавана не могуць растлумачыць. І вас я вучыць тым больш не хачу, але перад тым, як пра нешта распавялаць вывучыце пытанне дастаткова добра.
Незразумелым для мяне сталі людзі, якія не пераварваюць беларускую мову і пры гэтым нешта кажуць супраць існуючай улады. Цікава гэта таму, што ўсе праціўнікі Лукашэнкі на выбарах (Гайдук я не лічу, бо ён і не праціўнік) прапаналі праграмы з адзінай беларускай мовай у якасці дзржаўнай. Хацелася б звярнуць іх увагу, што тады для іх гэта робіцца проста небяспечным... Раю пакінуць лагер демакратаў.
Але агульнае адчуванне пазітыўнае. Бо знайшла на гэтым форуме сапраўды цікавых субяседнікаў... Ім удачы.
Вось і усё. Спадзяюся, камусьці была цікавая гэтая тэма. Маё меркаванне і я сама. Тыя, каму трэба знойдуць варыянты, як мяне знайсці. Развітваюся.