Пра тое, што сёлета будзе апрабіравана нейка новая будучая сістэма ацэньвання, было вядома загадзя. Я асабіста пра гэта чытала. Але гаворка ішла пра тое, што проста побач з існай цяперашняй сістэмай, паводле якой і будуць выстаўлены балы, работы будуць ацэнены і па-новаму - для ўнутранага карыстання, як той казаў.
Штосьці мне падказвае, што так усё і было. Але крывы язык (ці мова) міністра і такія ж крывыя вушы журналістаў зноў робяць сваю справу. За гэтую версію кажа якраз гэты казус з рознымі ацэньваннем аднаго і таго ж задання. Каб працавала новая сістэма, калі бал па кожным заданні вызначаны і вядомы загадзя, такога якраз бы не было. А так ёсць, таму што вызначанага бала няма, а ён фарміруецца залежна ад колькасці тых, хто заданне рашыў/не рашыў. На кожным варыянце такая колькасць розная - адсюль і пагрэшнасць у колькасці балаў.