Значна менш матываваныя - па меншай меры, тыя, з кім даводзілася працаваць мне. 10 гадоў таму мае дзеці пісалі пераважна на 80 і вышэй, былі і за 90 вынікі. Зараз яны ведаюць, што на платнае ім хопіць і таго, што ёсць, на бюджэт не імкнуцца па розных прычынах - навошта напружвацца. Крыху за 60 набіраюць - і досыць. Калі раней дзеці перад тэстамі яшчэ дадатковыя заняткі бралі, то зараз у іх то іспыты, то выпускны, то да першых цт трэба рыхтавацца. Атрымліваецца, што яны даюць максімум на трэцім рэпетыцыйным, заспакойваюцца - і пралятаюць непасрэдна на цт.
Зараз пераглядала сваё ліставанне з дзецьмі ў вк за апошнія 2 гады - 64 - 70 балаў, і ўсе пішуць, што задаволеныя, усім усяго хапае. Навошта тады марнаваць мой час і грошы бацькоў? І ўсе, дарэчы, ў канцы мая-пачатку чэрвеня адмяняюць / пераносяць заняткі - таксама тэндэнцыя.
Апошні моцны блок у 16 годзе здаваў - там большасць дзяцей вышэй за 80 здалі (хаця ў той год было ў мяне двое хлопцаў, што наогул завалілі, але там маёй вялікай памылкай было, што я не адмовілася з імі займацца адразу, як стала ўсё зразумела, а цягнула да самога цт). А пасля пачалася агульная млявасць і абыякавасць да жыцця.