имя-как-имя, дзякуй за Вашыя словы. Бацькам неідэальных падлеткаў гэта вельмі важна.
У нас добрая сям'я- мы адукаваныя, дзеці доўгачаканыя, сям'я-гэта цэнтр нашага жыцця, напэўна, дзецьмі займаемся вельмі шмат-шмат і гуляем, і размаўляем, чытаем, вандруем, займаемся адукацыяй і дадатковымі заняткамі, пры гэтым з'яўляемся, здаецца, вельмі нядрэнным прыкладам людзей з прафесіяй. Кніг па псіхалогіі прачытала я столькі- што магу сама кансультаваць, па кнігах ведаю, як усё павінна быць і як рабіць правільна. Вакол нас- у садочку, школе, на працы, усё толькі і стогнуць, якая мы цудоўная сям'я, што нам трэба нараджаць яшчэ дзяцей, бо мы такія файныя.
А ў нас дачка, якой толькі ў лютым будзе 11, такое выкідвае! Я сівыя валасы ведзергіваю з галавы ўжо не адзінкамі. Мы шчыра баімся за тое, ці перажывем мы гэты падлеткавы ўзрост. І дачцэ дрэнна, і нам дрэнна. І гэта ўжо не капец, гэта п...ц, кажу шчыра.
Слухаю Петраноўскай, троху становіцца лягчэй, калі яна кажа, што гэта нармальна, што ў некаторых сепарацыя адбываецца вось так жорстка. Пачытаеш тут ідэальных бацькоў ідэальных дзяцей- і знікнуць хочацца ад адчаю