Мне падаецца, што бегаць, шумець, штурхаць крэслы ў самалёце і праблемы з падлеткамі- гэта не зусім адно і тое ж.
І, шчыра кажучы, мне цяпер пры тым вопыце, які я маю, гэта зусім ужо не падаецца такімі асаблівымі праблемамі ( калі што, ні адзін з маіх траіх не бегаў, не крычаў асабліва, па людзях не скакаў, выхаваныя, че, радавалася я. Мы ж дзецьмі займаемся. І можна нават дадаць, што ў адрозненне ад некаторых).
Падлеткавы крызіс вельмі падобны на крызіс трох год. З адной вельмі вялікай розніцай: маленькае дзіця можна нават схапіць на рукі і аднесці некуды, малое дзіця можна нечым абхітрыць і заняць, а таксама пасадзіць на крэсла на падумаць, паставіць у кут, паабяцаць нешта добрае, альбо, наадварот, сказаць, што гэта добрае не атрымае. А здаровую дзяціну ты сілай ні да чаго не прымусіў. Ну скажаш, што матам лаяцца нельга, у нас жа не лаюцца, ну пашле яно ў адказ. Скажаш, што не атрымае новы тэлефон, калі што-небудзь шваркне аб падлогу стары, і не толькі дзіця, але і бацькі застануцца без сувязі. Ну раскажаш, што нельга лазвць па балконах і стрэхах. Можа, нават пачуе, хаця хутчэй абстрагуецца ад словаў і зробіць па- свойму. Таму што яно падаецца сабе дарослым.
Ім самім вельмі складана, гэта як жорсткік пмс месяцамі ці цяжарнасць па гарманальных усплесках.
Вось з вечара, здаецца, паразмаўляем, абмяркуем усе, усё добра. З раніцы дурны настрой і ўсё, жыццё перакасілася, прычым ва ўсёй сям'і. Ніколі невядома, якім будзе дзень. Ніколі невядома, што можа вызваць гісторыку, дэпрэсія настрой ці нешта яшчэ там.
Вось у нас сям'я з большага настаўніцкая, муж выкладчык, свекры, мая маці і цётка настаўнікі. Зразумела, што адносіны да настаўнікаў мы прышчэплівалі паважлівыя, ніколі не дазваляем сабе ў прысутнасці дзяцей ніякіх дрэнных, непаважлівых словаў пра настаўнікаў. Ну і падавалася, што вось МЫ, УНАС! Неа, наша дачушка зараз дазваляе сабе ў бок настаўнікаў тое, што мы ніколі б не падумалі.
Таму для мяне словы, што калі б выхоўвалі дзяўчынку, то не палезла б рабіць сэлфі на балкон- зусім не адпавядаюць рэальнасці.
Ну і ніхто ніколі не ведае, дзе што вылезе непажаданае і нечаканае ў дзецях. Можна пражыць дзіцячыя крызісы незаўважна, а атрымаць у падлеткавым узросце. Можна падлеткавасць перажыць, а атрымаць у больш старэйшым узросце.
Але, канешне, лепей, каб усё было добра. І калі б ведаць, як гэта зрабіць- большасць бы зрабіла