Девочки, есть хорошая книжечка стихов на белорусском языке для маленьких деток:
Сучкова Т., Валодзька С. Зялёнае лета. Мн.: Мастацкая літаратура, 2007
Зборнік вершаў, лічылак, загадак, скорагаворак, калыханак для маленькіх дзетак. Багата і арыгінальна ілюстраваная кніга (малюнкі размешчаныя ўздоўж краю старонкі і перпендыкулярна тэксту, Мастак Я. Надтачэй).
Пару цытатаў:
Зімой
Ажурныя сняжынкі
Ляталі над сцяжынкай
І елкаю зялёнай,
Кружыліся над клёнам.
А ветрык серабрысты
Гуляў над полем чыстым.
Па гурбах у карэце
Насіўся зорны вецер,
А потым пад ялінкай
Збіваў сабе пярынку. (Таццяна Сучкова)
Смачны сняжок
Снегу больш няма ўжо:
З'ела сонейка сняжок,
З'ела, як Віталік кашу,
Усміхнулася
І кажа:
- Ну сняжок і смачны быў жа,
Што... праменьчыкі абліжаш. (Станіслаў Валодзька)