если бы врач понимала что реально не может, она бы на себя такую ответственность в жизни бы не взяла..
я ўвогуле не разумею, чаму гэта робіцца адказнасцю доктара. Па-мойму, гэта прамы абавязак ВНУ ці любой іншай навучальнай установы тым ці іншым чынам вызначаць прафнепрыдатнасць абітыруентаў ці ўжо студэнтаў і вучняў. Гэта могуць быць прыкладам, спецыяльныя мед. абследаванні, абавязковыя для абітурыентаў, ці суразмоўе, ці цягам экзаменаў гэта можа вызначацца, у тым ліку падчас навучання. Гэта ж глупства нейкае, што танцор згубіў нагу, а яго адлічыць нельга. Усё зразумела, што бяда ў чалавека і г.д., і тым не менш. Можа ён матэматыкам пойдзе стане?
А ў нас сітуацыя, калі навучальнай установе запрамілуй бог нельга нікога выключаць ці выганяць. Па мне, дык гэта працяг тэмы харэаграфічнага каледжа, распачатай у школьных буднях: што, маўляў, прынялі - будзьце ласкавыя вучыце да канца, і хоць лясні. Быццам бы настаўнікі на прыёме Богі, якія наскрозь чалавека і яго будучы лёс бачаць. Ну ўзялі. Ну бачаць, што не цягне - адлічылі. У чым праблема? Нейкі не па справе гуманізм. Лепей бы думалі аб якасці спецыялістаў, якіх выпускаюць. Прычым навуч.установы, а не нейкі там доктар на участку. Дык не - не хочуць адказнасці. Лепей на доктара зваліць.
Мне яшчэ цікава, а як гэтая дзяўчына раней танцавала, раз змагла экзамен на харэаграфічнае аддзяленне здаць? Не чуючы музыкі? Ці яна і не танцавала? А як паступіла? Пра тройкі я чытала. І? Хіба навуч. установа не можа ўсталяваць крытэр, паводле якога нават тыя, што чуюць, не могуць з такімі баламі па спецпрадмеце вучыцца? Нейкі дзіцячы садок, даруйце. Нагадвае штрафы за лаянку матам ад нямых.
Але зноў жа, нават калі прынялі з тройкай. Паступленне - гэта мажлівасць спрабаваць вучыцца. Менавіта так - спрабаваць вучыцца, а не гарантыя дыплома ў кішэні, дый яшчэ і працоўнага месца да канца жыцця. Не рэалізаваў магчымасць - давай_дасвіданія. Незалежна ад стану здароўя. Усё проста насамрэч. І не трэба нічога выдумляць. А праблемы выключна ад таго, што крывое ўсё ў саміх навучальных установах. А вінаватыя ў гэтым, падобна, бацькі, нездаровыя дзеці і дактары.