Igra, я не ўскладаю віну і адказнасць за тое, што адбываецца цяпер на Ўкраіне на расіян. І ўжо дакладна я не ўскладаю
ўсю віну і
выключна на расіян. Калі ты дзесьці чытала ў мяне адваротнае - нагадай, клск, дзе, ці пакажы цытаты.
Прагляд вось такой карцінкі, прыкладам:
дае падставы рабіць амаль адназначныя высновы пра тое, што дзе тонка, там і рвецца.
Разам з тым, я лічу, што
а) у Расіі пэўна ж рыльца ў пушку,
б) пазіцыя Расіі адносна Украіны проста агідная і не вытрымлівае ніякай крытыкі. Цкаванне і інфармацыйная вайна супраць украінцаў пераходзіць проста ўсе мажлівыя межы,
в) у выпадку заняцця Расіяй іншай пазіцыі, я проста пэўная ў гэтым, беспарадкаў магло б ці не быць зусім, ці яны былі б істотна меншымі. Іншымі словамі Расія раздзьмувае тое, што пры жаданні магла б заліць вадой. Але тое, што раздзьмуваецца, зарадзілася
ўнутры, хоць і не без позіркаў у бок Крыма.
Ну і калі ў агульным і цэлым, і калі адысці ад Украіны, то так, я лічу, нам не вельмі пашанцавала з усходнім суседам. Як той казаў, "у соседей есть три беды: водка, дураки и дороги. А у нас одна - соседи."(с) Гэта жарт гумару, калі што.
І так, я спачуваю Украіне. З той простай прычыны, што яна - слабейшая (мой муж, прыкладам, звычайна, калі не граюць свае, заўзімаецца за слабейшую каманду, будзь то ў футболе, хакеі, ці тэнісе), і таму, што прымерваючы гіпатэтычна сітуацыю на сябе, я дакладна разумею, што мы будзем на месцы Украіны, а не на месцы Расіі.
===================
Не?
То і добра. Значыць, падалося.)
Скажи мне, тогда пожалуйста, какой вывод ты сделала после прочтения этой ссылки
Ну вось адзін з іх, прыкладам:
Не тое, каб адказаў там болей, чым пытанняў, але версія (проста фота і фіксацыя ўбачанага) моцна ад расійска-ТБшнай адрозніваецца.
І, па адчуваннях, ты высновы не толькі з ісцінай у апошняй інстанцыі блытаеш, але і з адказамі на ўсе пытанні. А гэта розныя рэчы.
А ў астатнім, паўтаруся, па гатовыя высновы і адказы лепей звяртацца на расійскія каналы ці да leristar, прыкладам. Іх ёсць у яго, мяркуючы па ўсім. Ну і яшчэ тут кадр у тэме ёсць.

)) З адказамі на ўсё. Сама разумееш.)))))